Я вышыю рамонки

Я вышыю рамонкі

Я промень развітальны ў клубок  тугі зматаю,
Каб толькі ў вырай сонца за птушкай не сплыло.
Янтар туды ўпляцецца  і стужка залатая,
І просіні злінялай халоднае цяпло.

Як толькі заімжыцца асенняй дажджавіцай,
Схаваюцца аблогі пад дымам туманоў,
Я вышыю рамонкі ля сонечнай крыніцы
І ўздоўж жытоў даспелых сінечу васількоў.

І будзе да спадобы дыван адметны гэты,
Усім, каго журбота аднойчы не міне,
Бо з’явіцца малюнак раскошлівага лета,
Аздоблены карункам на шэрым палатне.


Рецензии