Украiне
Простыя шчырыя людзі- так ты запомнілась мне...
Толькі халоднаю ноччу дваццаць чацвертага ў лютым
Мы апынулісь разам ў гэтай жахлівай вайне...
____________
Я бачыў як палі твае гарэлі,
Я бачыў як крышыліся муры,
І як хісталісь чорныя арэлі
Каля варонкі недзе метра ў тры.
Я бачыў як раскіданыя целы
У ліхтара святле выносяць ў бок,
Каб той дзіцёнак, што застаўся цэлым,
Не мог глядзець на гэта і здалёк.
Ён нават не ўсвядоміў, што сканалі
Ўсе тыя што учора за сталом
Спрачаліся, вячэралі, спявалі,
Пакуль снарад не трапіў ў іхні дом.
Я бачыў як варожыя машыны
Мяшалі сцены з брудам і крывёй,
Як неба немагчыма бачыць сінім
Ад дыму і смуроду над табой.
Я бачыў як ў цябе лятуць ракеты,
Я бачыў вусціш у тваіх вачах,
І як пасля збялелыя кабеты
На трупах немым голасам крычаць...
Халодныя-халодныя світанкі,
Самотныя пустэльныя дамы...
Хіба дамы?- Разбітыя падранкі-
Ахвяры неабвешчанай вайны.
Я ўсё пражыў з табою і праплакаў,
І есці не хацеў і спаць не мог,
Калі чарговая атака танкаў
Паволі атачала твой парог,
Калі сцягі твае мяшалі з брудам,
І катавалі за тваё імя,
Але яго казалі людзі ўсюды-
Яно было для іх нібы браня.
Магчыма ўсё: збіваць, ўзрываць і нішчыць
І ваяваць за грошы ці намер,
І забіваць на голым папялішчы-
Ніякіх нормаў і ніякіх мер.
Але ёсць тое, што ніякі вораг
Ніколі не здалее паўтарыць,
І можа ён напхаць у гільзы порах,
Але цябе не здольны палюбіць.
Не здольны шчыра, моцна закахацца
У стэп начны, у сіняе Дняпро,
Бо за Радзіму- будзеш ты Змагацца,
А Ваяваць- за грошы і віно.
І гэту вашу чыстую адданасць
Не сцерці смерчам ў гэты страшны бой,
О Божухна, якая ў сэрцы рана,
Які нясцерпны, несупынны боль!
Загоіцца, заробіцца, застыне...
Але забыцца не здалее ён!
Цябе ператварылі у пустыню,
І ахінулі волю у палон.
Ім гэтак падалося... назаўсёды
Напэўна яны марылі прыйсці,
Пакуль іх першы вызвалены горад
У адваротны шлях не запусціў.
Лунае сцяг падзёрты і парваны,
Загартаваны мкнецца праз лясы,
На ім не трыкалор намаляваны,
А толькі дзве жывыя паласы.
Свидетельство о публикации №122111504826
Рина Забелина 05.02.2023 18:44 Заявить о нарушении
Василь Гардзиенак 30.09.2023 01:14 Заявить о нарушении