На ростанях Любовi - 20 -

Прынеслых дум сімфоній чарада.
(Духоўнай радасці духоўныя напевы).
Сутнасць маю - анёл не "левы".
І дум узнёслых - сімфоній чарада!
       Я слухаў музыку любові.
       Уразумеў, чым жыгае маланка,
       Хто дакараў Каханую "каханкай"
       У замець, - сведчаць спеўна салаўі...
Сягні, матыль. Дзе сховішча трава.
Сядзіба. Складвае матыль крыльцы.
Узняцца хоча - расхінае крыльцы!
Спатоліць квецень, злучаны травой!..
       Як матылёк, які ўзлашчыць свет,
       Я - экватар: віў тваю прастору,
       Быў на прыступках, і зарой угору,
       След вандроўніка, - пакіну яркі след...
Стуль ты, каханая, глыткі спаўна.
Важка дарнасці ў чуцці насіла.
Стуль сэрца не ўпотай - сіла.
Студзіць як! каб вярталася вясна!..
       Шамрэе. Прыцемкі глыбей.
       Плыты. Ільдамі. Ваколіца. І жарты.
       Вясло! вясло! дзе лязо пагарды.
       Плывём: я маладосць адкрыў табе!..


Рецензии