Зюзя

Зноў Зюзя,Дзед Мароз прыйшоў спакусліва да ганка,
дадаў наступны крок да патаемнай планкі.
Скажы мне,Дзед Мароз,што ў тобе ты прынёс:
пакуты новыя ці мо' надзей на лепшы лёс?

А няўж'не доўга я чакаў жаданых падарункаў,
шукаў калісьці я ў узорыстых малюнках
на шыбах вокнаў,намалёваных зімою,
таемны шыфр: што будзе ў новы год са мною?

Ды з часам мары і чакання  патускнелі,
я ўжо даўно не адкрываю дзверы
на стук святочных ашуканцаў-чарадзеяў -
няхай звабляюць тых, хто думкай багацеюць.

Стамляе вока мішура спакус-прынад
тых,што блішчаць святлом ад штучнай зоркі,
і ад яскравых цацак ды агнёў гірлянд
так цягне ў лес да хвой і ёлак на пагорку.


Рецензии