Каханачка
Край майго шчасця,
Заўсёды імкнуся
Прытуліць да сябе,
У кожнае мары
Табой ганаруся,
У кожным імгненні
Звярнусь да цябе,
На хвалі пачуццяў
Сэрца гімн узгадае,
Штурхаючысь ціснецца
У клетцы грудзей,
Хваляванне адчуўшы
На мяне азірнешся,
Бліскотнае сонейка,
Зірні ў сэрца хутчэй,
Там моры і рэкі
Збянтэджаны цалкам,
Навекі прытулкам
Маёй, ты, душы,
Алеж насамрэч
Захапіла, ніколі
Святло для мяне
Свае больш не тушы.
Свидетельство о публикации №122111203758