Праз гады -бел. мова
перанесці можа нас туды,
дзе жылося нам даволі шчасна
і было наогул ні бяды.
ТУДЫ,дзе неба з рэчкай сінь-блакіта,
і дзе ў палях заквітнеўшы лянок,
і дзе асінка над ракою із ракітай
спляліся ў зялёненькі вянок.
ТУДЫ,дзе многае было мне ўпершыню,
дзе быў кранальнай радасцю і бэз,і Першамай,
дзе вабіла імчацца ў небакрай-далечыню -
туды вяртаюць успаміны,ў той уяўны край.
КАЛІ прайшлі юнацкія бясхмарнасць,бесклапотнасць,
дабеглі прыкрыя пакуты на вяку;
ды памяць павяртае неахвотна
да тых падзей,што нам не да смаку.
З ПАРЫ,калі ў свет пайшоў,
не раз стаяў на скрыжаванні.
Нямала пройдзена шляхоў,
і кожны як выпрабаванне.
НАМАГАЎСЯ ў роднай хаце я часцей пабыць,
застаючысь членам усёй сям'і,не госцем;
намагаўся не сурочыць,не згубіць
у танных дробязях найцэннішае штосьці.
ШТОСЬ калісьці выказаў няўдала,
штось важлівае не дасказаў
тым,каго любіў і паважаў...
Здарылась,што ўжо часу было замала.
А ЦЯПЕР дажылі да "часу Быка",не ў радасць,
у людстве пануе знішчальны флюід за законам "із кольксці ў якасць".
Свидетельство о публикации №122111004682