Прыхiлю сваё сэрца

Да бярозкi з маленства,
Як да роднай матулi,
Прыхiлю сваё сэрца,
Каб адзiнства адчулi.

I пачую як сокi
Працякаюць па жылах,
Ўспомню край той далёкi
Ды такi сэрцу мiлы…

Край дзяцiнства-юнацтва
Тут застаўся з бярозкай,
Наша школьнае братства,
Шчасця дзiўнага востраў… 

Прыгажуня-бярозка
Прыхiнецца лiстотай.
Водар траў, як гiпнозам,
Заварожыць узлётам…

Паляцiм з iм у марах
Да вытокаў крынiцы.
Зоры ўспыхнуць на твары,
Шанс дадуць наталiцца…


Рецензии