Хто зацьвердз на вяк...
Людзям даў загад такі:
Між сабой жыць супярэчна,
У няладах, бойках вечных.
Дабро й Злоба непарыўны,
Прыклад іншы мне знайдзіце,
Дзе б на Вышняга пачаткі
Хеўры Злобы не паўсталі.
Грахам месца ў чыгуне,
Заўжды парыцца ў смале,
Там нябесныя гіены
За зямныя шматраз лепей;
Людской злобе ўсё роўна,
Спачуваньне - абы што,
Гвалты, даўкаю вяроўкай,
Над людзьмі спакон вякоў.
І няма ім забароны,
І не знойдзен ім заслон:
Людзям, боскім і грахоўным,
На Зямлі адзін закон.
-22.10.22.
Свидетельство о публикации №122110802527