Белая iнверсiя вершы
БЕЛАЯ
IНВЕРСIЯ
ВЕРШЫ
МОГИЛЕВ
2022
УДК 882.6-1
ББК 84(4)
С32
СЕРАФІМА ( Рымма Сорына)
С 32 Белая інверсія Шостая кніга вершаў
Магілёў 2022 г. ; 112 стар.
© Р. І. Сорына (Ларыёнава)
Рымма Сорына (Серафіма)
Выданне шостай кнігі члена Расійскага СП Рыммы Сорынай(Серафімы), “Белая інверсія” – гэта ажыццяўленне даўняй мары аўтара выпусціць кнігу на беларускай мове, ; гэта яе беларускі этап і новая вышыня ў яе творчасці.
Завершана вялікая, напружаная праца.
Адхіліўшыся ад глыбокага пранікнення ў адрозненні і тонкасці беларускіх дыялектаў і гоманаў, Серафіма змагла захаваць у “Белай інверсіі” уласцівыя яе творчасці лірызм, глыбіню паэтычных выяў, насычанасць і маляўнічасць метафар, адменны колерапіс, дакладнае і глыбокае разуменне таго, аб чым яна хацела сказаць…
Ілля Разоўскі
МАМА
З “Марыi”
Канчаецца лета, кавун пахне. Вузка
на вокнах альясаў віднеецца раць ...
Я дома, у мамы, кіпіць кукуруза,
і свежыя стосам газеты ляжаць ...
Тут час асабліва так неяк бруіцца
ад ззяння вачэй, любых сэрцу... І мне
таму, бы ў дзяцінстве, салодка так спіцца
і дыхаецца, і іскрыцца санет.
За вокнамі дня – нібы райскія шаты –
там дрэвы – суцэльным, нібы дываном,
і вухкае нехта, пільнуючы хату,
і пстрыкаюць звонка шпакi за вакном.
І ў ветру шаптанні, і ў шоргаце лісця
на ўсю моц маленькія пташкі шумяць,
спяваюць, шчабечуць і дзеляцца чымсьці,
на мове птушынай гавораць, звіняць.
Скрозь парасткі, сеткі галінак праходзіць
святло, прабіваецца сонца сюды
праменямі лета, што ўжо адыходзіць,
і памяці, зложаных мною ў гады.
І недзе над домам амаль, літаральна
на чыстым палотнішчы сініх нябёс
вяршыні калышуцца пірамідальных
таполяў густых – падарунак у лёс.
Суквецці вярбы, дзе збіраюцца пчолы, ;
ляцяць, мітусяцца, там свой у іх свет
і ўласныя сота-мядовыя долі, ;
салодкі і кветкавы прыярытэт.
Матыў вечаровы наладжвае конік,
ад высахлых траў уздымаецца дух ...
Я дома, у мамы, ; няма больш цудоўней
матуліных слоў і матуліных рук.
МЕДСЯСТРЫЧЦЫ МАРЫI I МАЦІ МАЁЙ
Цэлы горад гучаннем аркестраў працяты
і настоем п'янлівым вясновых двароў,
і муарам сцягоў, што ад ветру прыўзняты,
і журботай сустрэчы, і смехам сяброў.
Як мне гэта ўсё блізка: франты, боль і страты,
санітарных вагонаў глухі перастук,
Сталінградская бітва, плацдарм Ленінграда,
акружэння прарыў і трыумфу ланцуг,
голад, гора, цяжары трывог і пакутаў,
і з глыбокае бездані роспачы крык,
пастаянства бяссонных начэй, або смуткаў,
нечаканай сустрэчы падораны міг.
Гэта ўсё я праношу скрозь сувязі часу
ў пераменлівым свеце ўстрывожаных сноў,
у няяўных абрысах падзей і падказак,
у гудзенні набатным мінулых гадоў,
дзе ў гарматным бы крочу я грукаце шквальным,
мерзну ў глейкіх балотах і ў танку гару,
рву тугія павязкі ў трызненні шпітальным
і ўсур'ёз ... паміраю, – але паўстаю...
Гэта лёсы мінулай вайны пакаленняў
строгай музыкай маршаў раскрылі бліжэй,
як у фільме, карціну шляхоў узрушэнняў
тых далёкіх і памятных дзён і падзей …
Бруі майскага ветру нябачна ўплятаюць
захапленне жыцця ў шаленства вясны,
але, як і раней, ува мне ажываюць
міражы той бясконцай дарогі вайны.
І я плачу міжвольна, і слёз не хаваю,
хоць разлегласці кветак не бачна канца
ў гэты дзень Перамогі. Дзявятага мая.
Рэха даўняй вайны ў сэрцы кожным байца.
***
Дзень ліпеня апошні. Васількі
у бэзавай калышуцца канве
мяцёлак траў і ласкава шчакі
кранаюцца, схіляюцца ў страфе ...
Няма нікога. Стома светлаты,
стракочуць конікi, і радасна ялей
цяпла і лета, мяккі і густы
ўдыхаю ніц ад марнасці далей.
ТАБЕ, МОЙ КРАЙ
Там тое ж сонца ў небе бiрузовым,
аднак у песнях ; іншы гук зямлі,
і дойны, абвалакваючы слых,
тугой ляцяць высокай над Малдовай.
Пераліваецца асенні дзень у гронках,
рубін віна іскрыцца і п'янiць,
і сакавіцкі дух зямлі вісіць
раскошаю фіялак на прыгорках.
У плацейку там па імшыстых скалах
бяжыць дзяцінства ў лета басанож
і ручаінкай выцякае ўздоўж
узгоркаў, за сяло да вабных даляў.
Не, не забыць ... На ўсё жыццё пячатка,
дзівосны край. Бяда цябе міні!
Любоўю свет вакол мяне самкнi.
Убачыць мне цябе і ... жыць спачатку.
ПОГЛЯД У ДЗЯЦІНСТВА
Песня пра Дуруіторы і Праскураны
Гэта чырвань і ружовасць каляровых завіткоў,
зеляніна ў абрамленні, ззянне сініх васількоў, –
ружы ў чорным дывановым полі, ; ружанькі цвітуць ...
Я заглядваю ў дзяцінства, ; ветру сельскага ўдыхнуць.
Той высокі з дрэва ганак і калодзеж з жураўлём,
абрыкосы каля дома і хлапчына за вуглом ...
Я заглядваю праз вокны, разамкнуўшы бэзу куст, –
на сцяне ўсё тыя ж ружы, сум ружовы, лісця хруст.
Вось вядзе мяне дарога міма школы ўздоўж плятнёў
ад знаёмага мне ганка ў чараду наступных дзён ...
Я аглядваюся, бачу: двор ля школы – дываном,
дзе гараць юнацтва ружы тым жа казачным агнём.
Абаўю сябе, як стужкай, вінаграднаю лазой,
дакрануся гронак хмельных мокрай ягады шчакой,
загляну глыбей у сэрца – там Любоў пануе, Мiр ...
Я заглядваю ў дзяцінства. Фрунзэ вердзе. Трандафір. *
* Ліст зялёны. Ружа. – з малдаўскага
НАТАШКА
Ва ўбор святочны, бы ў аправу,
у ззяння чорнага агат,
схаваны зіхатлівы, жвавы
вады найчыстае брыльянт.
Рук зграбных узнялася пара,
і постаць схілена назад,
прагнуўся стан, і танца чары
прыкоўваюць чужы пагляд.
Плыве ў мелодыі знаёмай
плячэй і шыі выгіб, рук,
і ў рытму хуткага заломах
нервовых кісцяў тонкі рух,
і пальцаў трапятанне ў шоўку,
як у танцоўшчыц, або жрыц,
як зыб вады рачны на золку
у вабных пошугах зарніц.
Краса паўстала стройных ножак,
і два абцасікі (лічы!)
ўладным дробатам трыважаць,
у промнях блішчучы начы.
Каштан валосся ледзьве ўецца…
І кожны стрыжкі завіток
у «пёркі» зложаны… Смяецца,
уся – паўява, паўнамёк.
І абаянне ў ёй, і тайна,
і пад іскрыстасцю вачэй
яе з'яўляецца адчайна
гульня спакусная начэй.
Пад маскаю усмешкі мілай,
што ўладу цалкам мае тут,
жыццёвай і высокай сілай
бушуе маладосці дух.
Бруіцца ў танцы так бязважка
фігур гарэзлівы парыў
і прахалода складак цяжкіх,
і кліч пачуццяў цела ў іх.
Сярод жыцця танцуе радасць,
гуляе кроў, іскрыцца смех,
і з-пад павекаў ззяе шчасце,
як аганькі, ці феерверк...
Гляджу ў сябе… Груз дзён змятаю
свабодна, ; што яму цана?
І ўсё каханне раствараю
ў пачуццях танца давідна.
КУПАЛЬШЧЫЦА
(МАРЫЯ)
Ледзь толькі ў ліпеньскіх світаннях
свет абуджаецца ад сну,
равесніцаю лета званай
убачыш тут яе адну.
І погляд, што адкрыты ў далі,
вачэй вялікіх карых двух
абводзіць судны, порт, прычалы
і гарызонта мора рух,
дзе ружавата-жоўты колер
ужо палошчацца зары,
дзе караблі на рэйдзе ў моры
свае кідаюць я;кары.
Захопленая ад эмоцый,
святлу падставіўшы далонь,
з-за мора нібы цягне сонца,
жывы падвабіўшы агонь.
Неўразумелае свяціла,
прамені плюхнуўшы ў прыбой,
святла дарожку ёй стварыла
ля ног яе ў вадзе марской.
Не адрываючы пагляду
ад сонца, скінуўшы ў пясок
адзенне, дзіўнаю Наядай
яна нырае ў хваль паток ...
Паплыўшы ў даль, да белых птушак,
дзівачыць смешна, як дэльфін,
сваволіць, плавае і кружыць,
на хвалях лашчыцца глыбінь,
у трапяткіх далонях мора
плыве пушынкай – нібы ў лёс,
як боскае дзіця і зораў,
любові, існасці, нябёс ...
Спяшаецца, і з мора дзіўна
выходзіць, ці бяжыць амаль,
пагляд яе такі шчаслівы
па грабянях слізгоча хваль.
Загар падцягнутага цела
і пасмы цёмных валасоў
у вод жамчужын, як у хмелі ...
Але марскія хвалі зноў
на бераг кідаюцца ў ногі
ёй, уздымаюць хваляў вал
і горнуцца, ; застанься трохі,
і ў шэпце покліч і запал ...
Яна глядзіць падоўгу ў неба
высь, стомленая глыбінёй ...
І доўга мора свой малебен
складае і варожыць ёй...
МУЗЫКА СКРЫПАК
З “Марыi”
Цяплом красавіцкім з паўднёвага боку
прабралася хутка лугамі вясна,
ужо жураўліны разносіцца клёкат,
адкрылася ветру нябёс глыбіня ...
І ходзяць са мной па знаёмых сцяжынках
пад музыку скрыпак і сэрца з рання
мая адзінота журбы павуцінкай
і тонкая светлага смутку гульня.
ПЯЦЬ КРЫНIЦ
З “Зорнага руна”
Дзе прадзед дом пабудаваў пад сонцам стэпу,
пяці калодзежаў зямля ляжыць пад небам,
там Беш-Гіоз * стаіць даўно ў ярах кавыльных,
i старажытных пяць крыніц цурчаць на схілах.
Вачэй пяць зоркіх у начы гараць нязменна,
і пяць крыніц жывуць любові і натхнення,
імкнуцца бруі чысціні ў мае далоні,
i тонуць зоркі ў глыбіні крыніц бяздонных.
Бяру ваду, у жменю, так, як чэрпаў прадзед,
i мудрасцю пяці крыніц жыўлюся разам.
І ад спрадвечнасці часоў пяць песень роду
мяне вядуць у Пяць Крыніц па сцежках росных.
Плыве ў світанні над сялом многагалосы
хор пеўневы. Палі вакол, шуміць калоссе.
Расчыненая да краёў жыцця гадзіна
перадсвітальная, і дзень прамень свой кінуў.
* Пяць крыніц (пяць вачэй) – з цюркскага
Рух, прабуджэнне, як і лад у справах дзённых,
я разам з сонцам застаю ўва дні будзённым
людзей сяла, жывой душы, людзей бывалых,
i дом твой нумар пяцьдзясят ; зноў я пазнала.
Матулін тут бацькоўскі край, аб чым вяшчае
найменне вуліцы, што ўніз з гары злятае.
Тут Славіогла ўсё сяло, і памятае кожны,
як скрозь агонь вайны яна ішла ў бамбёжках.
Яе шануюць тут усе за подзвіг ратны,
і масу самых добрых слоў я чую часта
тут пра яе. Яе партрэт на стэндзе славы
сярод пачэсных землякоў сяла па праву.
Дзятву прыспешвае на ўрок званок вясёлы.
Растуць і дрэвы, і дамы, і навасёлы.
І запаўняе хлебны дух прастору вуліц,
а ранкам пчолы ў луг ляцяць за ношкай з вулля
ператвараць у мёд нектар, што сонца часткай
i любатою ўсіх палёў пральецца, – шчасцем.
Тых незлічоных пчол раі не джаляць, знаю, –
сот залатую рамку я ў руцэ трымаю.
***
Скрозь памяць пройдзеных гадоў
і з нейкім дзіўным пастаянствам
мне зноў адзін са светлых сноў,
начной таемнаю падказкай,
як той настойлівы званок
прыходзіць. Дзень. Сяло і лета.
Уверсе, дзе страха набок,
царкву я бачу ў бліках светлых,
(прыўзняўшыся ледзь ад зямлі
і засланiўшыся ад сонца),
цясніну абагнуць калі ;
знаёмы грот ля скал бясконцых.
Нібы намаляваны ў ім
раслін сляды ў камення гранях,
дзе бачыш бы ў лістку жывым
след прожылкаў выразны, даўні.
То - месцы родныя жыцця …
Мне горла зноў камяк сціскае,
і там, у сне, рыдаю я
слязьмі найчыстымі ... Світае.
Прачнулася, – струмень святла,
як з прычашчэння найсвятога,
ад дня пяшчотнага цяпла, ;
імгнення шчасця залатога.
***
Сонцам поўніцца школа, і радасць адна
ўсіх нас хваляй святла накрывае.
І матыў, што гучаў сярод спраў да відна,
зноў на баль выпускны запрашае…
Залатая пара... Чэрвень наш малады,
пранізаны час радасцю нашай …
Не хаваючыся, уначы я і ты, –
мы стаім, зорнасць за рукі ўзяўшы.
Там, у цемры, ляціць за рачныя краi,
за сяло, да румынскай граніцы,
захаваўшыся толькі ў сваёй чысціні
тут, у самых глыбінях правінцый, –
рамантычнага часу нязменны факстрот.
Тоне ў «Пырсках шампанскага» вечар.
Даваенных мелодый лірычны узлёт
студзіць летняю свежасцю вецер.
«Вечар цёплы ў гарах » абяцае руку,
«Рыа-Рыта» надзею вяшчае ...
Мы пра гэта даведаемся… А пакуль
ты мне проста далоні сціскаеш.
СПАТКАННЕ З АДЭСАЙ
Скрануўся ў акне маім прыпынак недзе збоку,
мільгаюць вінаграднікі густыя і ралля,
у цяжкіх гронках маладых рубінавага соку
сярод арэшнікаў, дуброў і сельскага жытла ...
Любові прадчуванні лью ў душу сваю і з імі
ўваходжу я ў Адэсу, як дзятва ў сабор святла,
тут закругляецца Зямля прасторамі марскімі,
па Сонцы свой звярае шлях і храмаў купалах.
Абдымкі расхінаю ўсім вятрам ля Марвакзала,
і прагна водар мора п'ю, салёны і густы,
шлюць прывітальны гук гудкі з далёкага прычала
пад крыкі чаек кружацца ля самае вады ...
Іду брусчаткай маставых, аблытваюся сеткай
часоў былых, лаўлю цяпло гранітных старых сцен,
паветра вуліц поўніцца натхнёнасцю паэтаў
і муз, якім не страшныя падзеі перамен ...
Бы ўпершыню ўсё пазнаю, блукаю, як калісьці,
хачу насыціцца ізноў спаткання паўнатой,
з утульнасцю двароў старых у ззянні прамяністым,
кружэннем лесвічак вітых, бульвараў мітуснёй ...
Спяшаюся паслухаць шторм у велічы свабоды,
зірнуць у глыб зялёных хваль, у таінства быцця,
і ў даль іду ў марскі абшар на старым цеплаходзе.
Свет там. Тут толькі мора даль бязмежная і я.
***
Маім цудоўным і
бласлаўлёным
Міхаілу і Роберту, калі яны
былі маленькімі, з Любоўю
Ідзём па лузе, на паўвостраў,
Маркіз і я. А ўслед імчаць
і скачуць конікамі, проста
сваволяць i амаль ляцяць,
імгненне кожнае вачыма
дзіцячымі страчаюць зноў,
і рукі-крылы ў іх, магчыма…
Бягуць наўскач і напралом,
удвух гарэзуюць залішне
і пыхкаюць, каб не адстаць, –
унукі ; Робік мой і Мішка…
Я, ; як хлапчук, за імі ўвішна, –
што мне іх погляду дадаць.
АРЭЛІ
Было так у дзяцінстве, на арэлях, –
увысь лятаючы, зрываючыся ўніз,
мы так нястрымна вырвацца хацелі
туды, дзе птушкі несліся ў гульні,
лунаючы пад сінімі вятрамі,
над марнасцю праблем зямных усіх,
вачэй не адрываючы, і самі
мы з імі адляталі назусім
ад шэрых будняў зладжаных упарта
за ветразямі мары наўздагон, –
там нам за морамі далёкімі напраўду,
шырэй здаваўся неба гарызонт ...
І, выйдучы ў лугі, перад світаннем,
я крылы адчуваю за сабой
і заклік у палёт, ці то ў лунанне ...
А погляд трызніць той жа вышынёй.
БЛАКIТНАЯ НОЧ
З ” Хмелю вятроў”
Нябёс фіялетавы александрыт
над намі плыве, сінню мар адлівае,
і кружыць « Блакітная ноч », накрывае,
і музыка вальса гучыць і гучыць.
Iграе аркестр духавы нам адным,
павольна мы кружымся ў прыцемках лета,
сумуе ў нас дзіўная музыка гэта
і вабіць салодка з дзяцінства былым.
Рытмічны і зладжаны поступ у нас
і злучаны ў музыцы душы і рукі, ;
адлегласці зніклі, і зніклі разлукі,
і сёння мы блізкія, як у той час,
Кружуся, сябе ў тваіх бачу вачах,
і бачыш сябе ты маімі вачыма,
і ў гэта паверыць яшчэ немагчыма ...
Але мае рукі ў цябе на плячах.
Як радуе сэрца хвалюючы вальс!
Падорана нам! ; ноч блакітная, знаю.
На міг я ў абдымках тваіх заміраю, ;
баюся, яна раптам знікне для нас…
Хай час і прастора між намі ляжаць, ;
мы разам! Што здарыцца потым, не знаю.
Пакуль духавы нам аркестр iграе, ;
мы тыя ж, і музыка будзе гучаць!
ПРЫМОРСКАЕ
Застыў бясстрасны Месяц дзіўна
між Скарпіёнам і Стральцом.
Жанчына йшла па-над абрывам,
і разліваўся серабром
след месяцавы ўздоўж па моры,
у ім вока Марса ў глыбіні,
і тайна, ці паўночны шорах,
ліліся ў жнівень з цішыні.
АПОШНІ АЎТОБУС
З “Марыi”
Аўтобус ужо адыходзіць ...
і захад патух, бы алмаз.
І тое прадбачанне ў нас
здзяйснення сустрэч не прыводзіць ...
З каштанаў, было як гадамі,
пялёсткі злятаюць даўно,
і пахамі ежы ў акно
так цягне з двароў скразнякамі ...
Насупраць, за вэлюмам вокнаў
ужо запалілі святло,
там шчасцем нагрэта жытло
і нейчым каханнем высокім...
Сады адцвілі, ; бэз бушуе
яшчэ па задворках, ; пастэль!
І травеньскі падае хмель
адкрыта, у існасць зямную ...
Я рэшткі сумненняў сціраю, ;
складзецца ўсё добра для нас,
нягледзячы, што ў гэты час
аўтобус апошні знікае...
***
Вісіць на сценцы нерухома
карціна з морам штылявым
і каравелай, так знаёмай, –
з ёй мы ў марскую даль ляцім ...
Дзень прыйдзе, і без словаў лішніх
вы па сапраўдных морах, зноў,
мой сябра Робік, сябра Мішка,
да новых пойдзеце партоў,
на белых, з ветразямі, самых
прыгожых караблях. У аврал,
у штормы моцнымі рукамі
ўтрымаць вы зможаце штурвал.
Як памяць, гульні і раманы
ў дамах пакінуўшы пустых, –
адплывяце вы, капітаны,
па волі хваляў мар сваіх.
ПРАРОЧЫ СОН
Аляксандраўка. На дачы.
Вер, – апоўначы, якраз,
зоркі хтось крадзе, нябачны
і стварае цуд для вас…
Я ляжу і засынаю ...
Праз дрымотнасці струмень,
я заўважыць паспяваю,
як мільгае нечы цень.
І скрозь ціхі трэск і шоргат,
нібы ўнутраным чуццём,
чую, бы паўшэпт гаворкі
між сцяною і вакном.
Баючыся варухнуцца,
тое я хачу праз змрок
«нешта» ўбачыць, дакрануцца,
і не спудзіць цуд здалёк…
Разумею, што не ўбачу,
але ўлоўліваю сэнс
тых размоў: «Цішэй, няйначай,
госця ў доме спіць ля сцен.
Як зыходзіць, паглядзіце,
ад яе любоў, святло…
Ноччу ёй няхай прысніцца
сон прарочы і цяпло
сонца, будучае шчасце
і жыццёвых бляск вяршынь,
рэчаісных, у багацці
і з духоўнасці глыбінь.
Хвалі будучай удачы,
поспех, ды шчаслівы смех,
Аляксандраўская дача,
дзе мы ; добры абярэг.
Боскiм хай святым рашэннем
гэты ўвесь прарочы сон
стане бы прадвызначэннем,
дасць жыццёвы ёй агонь.
Хай на розум, дух і цела
ёй сыходзіць багадаць,
хай яна ступае смела,
возьме, што захоча ўзяць ... ».
Я ляжу, як у здранцвенні,
я лаўлю іх кожны гук,
і гармоніі бясцэннай
я баюся раптам круг
разарваць. Да іх размовы
прыслухоўваюся я.
Але ўсё цішэй іх словы ...
Месяц узышоў, заззяў.
Сціхла ўсё. І сэрца толькі
ясны рытм вядзе ў крыві
раўнамерна, і на колькі,
рытм той боскі векавы.
Са штуршком ягоным кожным
расцякаецца ўва мне
радасць марай асцярожнай,
нарастае што ўдвайне.
Як жыццё надзейна, Божа!
Я сабе дарую ўсё!
Я дарую ўсім, і кожны
знойдзе хай дабро сваё!
Я ў жыцці шукаю цуды,
адчуваю сілы ток,
што цячэ крыніцай мудрай
у стваральны дзён паток!
Я любові ўю акорды!
Сіла я і свой прамень!
Я – той боскае прыроды
неад'емнасць і ступень.
Я цудоўных зорак частка,
сумесь сонца і нябёс!
Быць сабой – такое шчасце!
Я люблю сябе як ёсць!
Запрашу любоў апоўдні
ў сэрцы трапяткім агнём
разгарэцца і напоўніць
мне душу жывым цяплом,
і віхураю пранікнуць
шчасця ў розум, з глыбіні, –
я тады любоўю ўспыхну,
тым праменем чысціні!
І, заззяўшы іскрай божай,
панясу яе, калі
стану часткай боскай можа
выяўлення на зямлі!
Найвышэйшай неба сілай
абароненая я.
Я – ідэі боскай шчырай
ўвасабленне і дзіця!
Рамкі ўсіх абмежаванняў
абміну спакойна я!
Я – свабода адчуванняў, –
ёю цешуся спаўна.
Я даю свабоду думкам!
І жыццё – у руках маіх!
Я спазнаю радасць гукаў
ля жыцця крыніц жывых!
Будзе ўсё само сабою!
Тчэцца часу валакно.
Здзейснiцца ў жыцці ўсё тое,
што прызначана даўно.
......................................
Я раскрыла вочы... Мудра
Сонца дорыць новы дзень!
І зялёным перламутрам
кропель падае прамень!
Скрозь лазу ў празрыстых гронках
дзень гуляе янтаром!
Боскім, я ў цяпле ягоным
нарадзілася дзіцём!
АДЭСА
Я спрадвечнасці вуліц шукаю тваіх і абдымкаў,
гэтых светлых двароў, вышыню каланад,
непаўторнасць сабораў тваіх і будынкаў,
стромкасць лесвіц бясконцых, фантанаў каскад,
прахалоду, цяпло, бляск удзень альбо ноччу,
мармуровых, гранітных ці беленых сцен,
веліч іх і спакой, аскетызм і барочнасць
у зіхценні зары, што заканчвае дзень ...
Рэжа час на будынках узор філігранны
ветрам, сонцам, дажджу дробных пырскаў, віццём,
і пад пальцамі ў рытме трывожнай марзянкi
б'ецца пульсам жывым невычэрпна жыццё.
Звыкла ўніз я да мора па Пушкіна крочу…
Жнівень летнюю сінь над вадой распасцёр,
і раптоўна, прыгожы ўсёй велічы ночы,
перад позіркам мне адкрываецца порт.
Дасканалы парадак рэльефаў і ліній,
ля прычалаў палёт стрэл, бы ўскiнутых рук,
трапятанне сцягоў і агнёў пералівы
і працяжны гудкоў над прасторамі гук.
***
Вялізным жоўтым ліхтаром
круг Месяца. Паўвостраў
загадкавы, і серабро
святла размыта ў восень.
Ноч уляцела мне ў вакно
ў таемнасці убрання,
сузор'яў млечнае руно
лягло бы ў сузіранні.
На мары ветразях паслаў
надзю лёгкі вецер,
у валасы мае схаваў
уцеху дзён аб леце.
Ён паляцеў, і на далонь,
як зоркаю нябёсаў,
любові выпусціў агонь, ;
знак часу, або лёсу.
***
Птушкі ў небе шумяць і вядуць карагоды,
узнімаюцца, падаюць кропкамі ў небе.
І мяне, як істоту вялікай прыроды,
зачароўваюць іхнія гульні-малебен.
Мне б змяшацца ў палёце ў завоблачных высях
з халадком новай раніцы, што надыходзіць,
дзе ўсё так ілюзорна ў пражытых абрысах,
але, нібы ў дне звыклым, – так мудра і ў згодзе.
***
Якісьці сёння дождж засмучаны, туманны,
не лье, а проста крапае з нябёс
жывою вільгаццю. Як чысты незвычайна
струмень сусветных гэтых боскіх слёз.
Так плачацца і мне, калі душа нудзіцца,
пачуўшы кліч няяснае журбы,
жанчына плача так, і слёзы стануць ліцца
як кроплі з воблакаў на твар яе, нібы
жыцця ўсяго ракой. І мне сыходзяць
дагадкай словы, як з прарочых сноў, –
жанчыны на зямлю цудоўныя прыходзяць,
як зоркі ў небе – міласцю багоў.
Зімы раскоша ў снежным ззянні
ў адкрытасці стаiць нябёс,
хрумсціць снягамі люты ўранні,
і крокам такт вядзе мароз.
Ляжыць прастор снягоў без краю,
завісла сонца над зямлёй,
мільгаюць блікі, адбіваюць
раі праменяў у мой настрой
агнём зялёным, медным ; ясным!
Гуляюць сонца і мароз.
Ледзь пахіснешся – сноп алмазны
ўзлятае тысяччу стракоз.
Сыходжу ў вір мігценняў хісткіх,
у водгалас цудоўных сноў,
гуллівы, радасны і чысты
калейдаскоп без берагоў.
І найтанчэйшыя адценні
лаўлю: вуголля і зары,
нябёс, лімоннага, камення
аквамарыну ў серабры ...
Надзеі колеры, сумненняў…
Блакітны колер – смутак мой…
Змяшэнне вечнасці, iмгнення
і светлай радасці зямной.
***
Я не гляджу на час як праз прыцэлы,
жыццё ўяўляю не; як барацьбу,
не бачу свет варожым, зразумела, –
я радасць свету з сотаў будняў п'ю.
Свядомасці нябачным намаганнем
час, што імчыцца побач, тармажу,
яму я прыдаю сваё гучанне,
і словы нанізаць на рытм прашу.
Мне падабаецца напал радкоў высокі,
калі ў мажоры строф я чую звон,
здаецца, у грудзях струна пад токам
дрыжыць, – крані яе, – за гарызонт
пальюцца птушак галасы вясновых,
тугі ўзаўецца, чысты гук трубы,
і пошугі натхнення іскравога
напоўняцца патокам варажбы.
САМАЛЮБАВАННЕ
Я – як шматкроп'е ў ланцугу бяссонняў беспрычынных,
я – прывіднасць пустынных міражоў,
зашыфраванасць арабескаў павуціння,
развешаных феерыяй дажджоў.
Я – недаказанасць, намёк і дакрананне,
збянтэжанасць разбуджанай струны,
я – неразгаданасць затоеных жаданняў,
натхнення гук світальнай цішыні.
Я неад'емнасць і сусвету, і вытокаў
духоўнасці. Я проста ; чалавек.
Я – праламленне на расе святла патокаў,
я – ручаёў вясёлых музыка, я – смех,
здзіўленне прастадушнае дзіцяці,
я – таемства ў расчыненых вачах.
Я – прадчуванне нараджэння і зачацця
пралесак у растаялых снягах.
Я – калыханне спёкі летняе паўдзённай
і поўначы астральны рытуал,
я – шматгалоссе і сакральнасць перазвонаў
ў пачатках рухаў патаемных і … харал,
пах навальніцы і расплыўчатасць ілюзій,
крылатасць, прадчуванняў глыбіня,
натхненне і загадкавая муза,
я – радасць, даравання цеплыня,
палёт фантазіі і зорная туманнасць,
імгнення я і вечнасці напал.
Я – раўнавага і, у той жа час, – нясталасць,
гармонія, дваістасці абвал.
Задума тонкая я боскага эфіру,
і часу я адкрытая далонь.
Я – абрамлення цень халоднага сапфіра
і пачуццёвае матэрыі агонь.
Я – лёсу ўвасабленне, непаўторнасць,
нябеснага маўклівасць, кліч і схоў,
любові я бясконцая няўтольнасць, ;
жанчына і пасланніца багоў.
***
Калі абуджаны вясной
дзень красавіцкі свету рады
і шчыльным фронтам нада мной
вятры зганяюць хмар грамады, –
я бачу дзіва, – сапраўды,
як Боскае рукі карціны,
дзе ззяюць горныя хрыбты
і беласнежныя вяршыні
ў аблокаў шапках кучавых,
сярод расколін і абрываў,
у змене тонаў светлавых,
стальных, чырвоных пералiваў.
І сінім шоўкам у гарах,
над цёмным краем гарызонту
застыла возера ў клубах
туману трапяткога сонна.
***
Заслона расчыніцца ў музыцы хуткай,
і зала затоіць чаканне інтрыг.
І сэрцам сыграюць артысты, ці смуткам,
забытую п'есу пра вас жа саміх
Вядучага роля не ўсім выпадае,
але, там, на сцэне – мы ўсе каралі! –
Мы кожную ролю скрозь лёс прапускаем
і спальваем, як у жыцці караблі.
Пакутуем, любім і ў вечнасць сыходзім,
гарым, па-сапраўднаму верым, – жывём,
і з попелу зноў паўстаём праз нягоды…
А чашу сваю напаўняем ... віном ...
Вялікае таінства. Маскі і твары,
пераўвасаблення імгненне, уздых,
сафіта прамень, закулісныя чары
і выхад на сцэну, глядач дзе прыціх.
Удача, прызнанне і вынік штодзённы,
і апладысменты, і творчы настрой, ;
было ўсё і будзе, і заўтра, і сёння,
як іскра ў крыніцы натхнення жывой.
***
Я разменьваю ўсе дні на бязвоблачную радасць,
я раскладваю жыццё на шчаслівыя гады,
дзе без межаў часу дух маладосці валадарыць,
таямніцаю зямной поўніць погляды заўжды.
Застануся назусім ў мностве тонкіх прадчуванняў,
у пачуццяў трапятанні, чарадзейных, нібы сон.
Спазнаю каханне як цуд каляднага жадання,
як вышэйшых знакаў ззянне на зямлі, у плыні дзён.
***
Вось гэты дом і тыя ж вокны, –
цябе чакаюць тут заўжды.
Ты ходзіш поступам прарока
ў спякотны дзень і ў халады.
Як шлях мой да цябе не блізкі, –
так твой – кароткі да мяне.
Табе ; ахапак думак чыстых,
з табою сонечна ўдвайне,
тваё так лёгка дакрананне
лагоды подых дорыць мне.
Твая любоў, тваё дыханне
захоўваюць і ўдзень, і ў сне.
***
Як на пругкіх крылах ветру
зноў вярнулася вясна,
шквал святла і сонца спектры
ў зеляніну запляла,
зняўшы путы льдоў і муці,
стала ліцца аж праз край
сілай вод, бяссонняў ртуццю,
доўгіх, з сумам, поўных тайн.
ДАЧА Ў АЛЯКСАНДРАЎЦЫ
Пад шум парываў ветру бурных
і гул шалёнага дажджу
ўпаўзае змрок начы накцюрнам,
крадзецца з вуліцы ў душу.
Там гульні ўспышкаў бліскавіцы,
грымот раскацісты матыў,
рух ценяў, трапятанне лісця,
як негатыў і пазітыў.
Змыкае вочы ўздых свiтальны.
Дождж нібы пераходзіць ў сон,
дзе россыпам святла рэальны
вісіць цудоўны Арыён.
***
Так узнёсла і журботна,
лёгка, суму ва ўнісон,
разліваўся велікодны
ці нябесны перазвон, –
голасам жыцця. Змярканне
стала ценяў гушчынёй.
Думкі, словы і жаданні
набрынялі чысцінёй.
***
Што спадае ўніз патокам,
бруй, што слепяць вадаспадам,
паміж хмарамі высока
ціха верасня свет падаў.
Час з нябёсамі яднання ...
Можа, і па волі Бога,
так калісьці, днём звычайным
свет убачыў і прарока,
з перахопленым дыханнем,
у далёкіх перазвонах,
у сляпучым чыстым ззянні,
як малююць на іконах.
***
Я ўсё наросхрыст сэрца раскрываю,
радкі звіваю думак патаемных
у звонкі верш, жыццё ў яго ўдыхаю,
насычваю святлом свайго натхнення.
Я ў іх ; дзіця Зямлі, зямнога саду,
я ў іх, як на далоні, ; без забрала,
і Боскаю мігціць у іх лампадай
высокі дух нябеснага напалу.
КОНІК
Пакуль стракоча конік за акном
і водар траў з лугоў прыносіць вецер,
папросім Бога шчасця нашым дзецям, ;
пакуль яшчэ ... на свеце мы жывём.
Пакуль усход малінавым агнём
гуляе ў золаце крыжоў царкоўных,
мы смех і галасы дзяцей запомнім, ;
пакуль яшчэ ... на свеце мы жывём.
Як чысты небасхіл, там дзе наш дом!
Хай сонца прачынаецца ў лагодзе!
Пачуцці хай мацнеюць год ад году, ;
пакуль яшчэ ... на свеце мы жывём.
IРЭАЛЬНАСЦЬ
З “Марыi”
У кім сёння сэрца надзейнае б'ецца,
каму яно свеціць, ; нічога ўзамен
не просячы… Снег не сціхае, уецца,
і ноч прамярзае ў мане перамен ...
Усё адчуваю і чую... Не спіцца ...
Снег б'ецца ў шкло за вакном – як гіпноз ...
І збегчы куды б мне, і дзе б мне спыніцца,
каб не даставала былое ўсур'ёз?..
Так смешная ўсіх апраўданняў і фальшу
цяпер недарэчнасць, – бясспрэчна, без слоў ...
Аднак жа, калі б мне раней гэту чашу
мінуць? Як была б трактавана ізноў
уся актуальная дзён непазбежнасць
разрыву, – ці поспеху, можа, якраз? ..
Дзялю я, без боязі быць незалежнай
і выставіць як бы сябе напаказ,
на «да» і «пасля» ўсе жыццёвыя скарбы,
сабе некрануты пакінуўшы пласт
магчымасцяў, сонца вяршынь, горных фарбаў,
і скалаў дыханне, і вершаў алмаз ...
І, не ахвяруючы на адсячэнне
руку, я без сціпласці, без мітусні
сабе паўтараю ў віхуры кружэнні:
«Сэнс іншага шчасця змагу я знайсці!»
Як бы без нагоды, але ўсё ж з надзеяй,
нязгаснай у мроях і ў мудрасці слоў,
між поўначы снежнай і досвітку дзеяў
сабе задаю я пытанне ізноў.
Жыве ці каханне ў жыцця рэалізме
сучасным? Душою не крывячы ў тым,
хто мне адказаць зможа без драматызму,
без кніжных завучаных фразаў зусім?..
І як беспадстаўна, празрыста і бачна
з'яўляецца час нам урокі падаць...
Разгулу завейнага неадназначнасць,
і снежных фантазій начных не стрымаць.
Дзівацтвы гарэзлівай сцюжы марудзяць
і ў зроку складаны малююць узор,
і там жа, знадворку, настойліва круціць,
і быццам і побач, ідзе праз віхор
адзін толькі кадр, дзе маглі быць мы разам ...
Але, там не я ... завыванне пургі,
начны снегапад ... І ляцяць мне падказкай
жамчужнаю стружкай крышталі ў снягi ...
– Калі б я нічога тады не пазнала?..
Што лепш – у шчаслівым няведанні быць,
ці ведаць з пачатку ўсю праўду фіналу?
А, можа, не варта былое будзіць?..
Так лёгка забыць, не злавацца з налёту, –
змагу. Імавернасць парушыць гульню
мяне не страшыць. Лёс падобны палёту…
Пазнаць бы мне гэтаму толькі цану.
Як важна (і варта заўжды дарагога)
пасланы пачуць часу зорнага гук
і ўраз ўсё змяніць... За мяжою зямнога
знайсці ва ўзыходзячым ранку страфу.
Акно адчыняю ў марозную замець,
і прагна глытаю завейны паток.
Паветра ўрываецца холад, як памяць,
злятае падхоплены ветрам лісток ...
Да вершаў прыхільная сёння Эўтэрпа,
удача мне, – у перасвістах вятроў
мне чуецца звон капытоў характэрны
і гукі званочкаў сярэбраных зноў.
А можа быць, можа ... Усё хуткацечна.
На выдыху ноч... Заміраю, ; удых, ;
марозлівы пыл і на твар, і на плечы,
і думка згубілася ў ценях начных.
У сэрца сугуччы з вялікім пачаткам
калі б захаваць маладою душу
жыццё ўсё... Дзяўчынкаю-правінцыялкай
нібы з-за куліс на сябе я гляджу.
У іншых умовах ; чым вымавіць слова
змаўчаць лепш, але тут не той падыход, ;
настойліва і фантастычна, і нова
ўжо крочыць да нас па Зямлі новы год.
Чароўныя, сумныя дзеі прыроды,
і смешна ўздыхаць, гэта толькі ўспамін…
Клавіра завеі навостраны ноты,
і розум калядны ўражвае гімн!
Ноч прыадкрываецца нашаму зроку,
і сэрцу, і думкам, і слыху наноў,
і неба прыносіць шчыротаў патокі
і сыпле сняжынкамі да нашых ног.
Адразу хачу ўсё і цалкам, як дзеці,
і каб не за нешта, а толькі таму,
што тут нарадзілася я на планеце ...
Бяссонную ссоўвае хтось каламуць...
І ў раніцы ценях, што ў дзень праслізнулі,
трывожуся, раптам зусім, сапраўды,
уся таямнічасць растане ў мінулым,
у зімах, сумётах. І можа тады
і мною прыдуманы свет пабяднее ...
Не, след застанецца, ; у вершаў радках ...
Світанак мігціць... І сярэбранай феяй
віхура мяце, ці – любоў у снягах ?..
Крыху стомы лёгкае, мёду і кубак
гарачага, толькі з агню, малака, –
глыток ... І ўчарашняга роздуму смутак
змінае надзея сугуччам радка.
Як сплюшчвае вейкі дрымота зняможна …
І я разумею праз сну хараство,
што нешта цудоўнае здарыцца зможа,
і сёння, бо на падыходзе – Раство.
ЗОРНАЕ РУНО
Урывак
Наслання скідваю палон,
вяртаюся да зорак,
дзе ўверх, з усходу, Млечны Шлях
свой раскрывае полаг –
нямы амфітэатр драм
на аксаміце ночы,
ён зорнымі агнямі рамп
пад купалам мігоча.
Зачаравана ўверх гляджу,
дзе з зорнага мігцення
пляце гармонія легенд
фантазіі і цені…
Я спасцігаю слоў гульню
ў гучанні першатворным
сузор'яў назваў, зорак, дзе
багоў дух красамоўны.
І чую зорак галасы
ў імёнах бессмяротных
герояў бітваў, дзіўных дам,
багоў высакародных, –
стварэнняў пекла і нябёс,
і мораў, гор, пустыні,
вялікіх спраў уладароў
з Алімпа і даліны;
i доўга можна так яшчэ
гуляць паданняў вяззю, –
да зоркі – зорка, шву – шывок,
і срэбра – да алмазу, –
i незаўважнай ніткай ткаць
клубка майго ўяўлення
на сетцы зорных павуцін
жывыя азарэнні…
Мелодый дзіўных зарапад,
сугуччаў феерверкі,
натхнення вечнае святло
нясуць нам зоркі з нетраў.
Перасякаюцца ў шляхах,
як зорны дожджык, ззяюць,
і з невядомасці чужых
галактык прылятаюць.
Адольваючы над Зямлёй
свой шлях наканаваны,
нясуць вялікія ў сабе
законы рухаў даўніх.
Там, у бязмежнай вышыні,
агнём душы згараюць
і нам чаканняў і надзей
здзяйсненне даручаюць.
І час у памяці сатрэ
і след метэарытны,
i светлавы калейдаскоп
на стужцы лёсу скрытай.
Пакуль нам з зоркавым агнём,
з дзяцінства так знаёмым,
прыходзіць разумення сэнс
і адчуванне дома, ;
ляціць з завоблачных вышынь
нябесны звон крыштальны –
начная музыка багоў,
як свету існаванне ...
Я застываю ў зорках зноў,
зачаравана ўзнёслай,
неперасягнутай, начной
адвечнай прыгажосцю;
без межаў уражанне маё
прад моцай сіл сусветных,
вышэйшай мудрасцю жыцця,
што дорыць радасць мэты,
чыім майстэрствам узышла
ў вітку часоў бяздоння,
магутнасць дзіўная святла
ў раскошы неба зорнай ...
І знакам над Зямлёй, па-над
бясконцасцю сусвета –
Яго Паўднёвы ззяе Крыж
любоўю запаветнай!
ГОЛАС
З “Дарог дзяцінства”
Як паднябесся голас, слова,
гімн у праменях ранку, ; так
гук перазвонаў белых лёгка
плыве над морам і ў лугах.
Асноўны ён у дне бягучым,
малітва, добры ў лёсе знак,
як той, які ў высокім небе,
трапеча галубоў важак.
Я праскуранскім, бы ў дзяцінстве,
паветрам поўная іду,
і ў гэты дзень любоў без меры
лью, як на млын рака ваду.
Прамень з-за дрэў вялікіх тонкі
святла зрываецца гульнёй,
і я іду па Праскуранах
наверх, дарогай палявой.
І шчасця большага мне сёння,
здаецца, і не можа быць,
чым зноў пабачыць побач месцы
свае, правулкамі хадзіць,
забыўшыся пра справы, клопат,
і толькі чуць, як у грудзях
усхвалявана б'ецца сэрца
і новы алгарытм жыцця...
Старых, разлапістых дрэў кроны
арэхавых фармуюць цень,
і сакавітым пахам кропу
ад агародаў цягне ў дзень.
У яр так звіліста сцяжынка
нырае ... Жаваранка трэль ...
У твар падзьмула цёплым ветрам,
у сонцы ўсё, лятае чмель.
Лугі, стрыножаныя коні
пасуцца, кормяцца шпакі,
няспешна ўніз ідзе атара,
бразготкі звоняць ля ракі,
і па лагчынах рассыпаюць
матыў зямлі, лугоў і скал,
па сутнасці, какафанічны, ;
не, гарманічны мадрыгал.
Паэзіі высокай бездань,
любоў і таямніц ключы
схаваныя ў абшарах кручаў
каб душы нашы зберагчы.
Усёй істотай, звязкай нерваў,
што білася ўва мне крывёй,
адчула я ўсё прыцягненне
і сілу месцаў гэтых зноў…
КОСМАС
З “Дарог дзяцінства”
Насыціўшы лагі і высі,
куды сыходзіць летні дзень?
У захадаў пажары фарбаў,
пад шаты ночы, што ідзе,
у тонкі свет неспазнавальны,
у чарадзейства тонкі гук,
якія, як пясок скрозь пальцы
зярністы, праз мяне цякуць.
Мігценне фарбаў каб не спудзіць,
і варухнуцца не магу,
і з найвышэйшым захапленнем
разгадку тайны сцерагу.
Напамінае і натхненне,
і выбух захадаў матыў,
і велічнае ўсплёск задумы,
пяшчоты ціхае разліў ...
За гарызонт заходзіць сонца,
але вячэрняя зара
яшчэ валодае ўсім небам
і сыпле колеры вятрам...
Чырвоным золатам паўнеба
і бірузою расцвіло,
ружовым, бы ў дзяцінстве, ззяннем
слаіста на ваду лягло ...
І, разгарэўшыся, адразу
зара ў суцішаную часць
вады рачной чырванаваты
свой праліла трывожны бляск.
Калені абхапіўшы, моцна
уражаная, да відна
нібы сабакам дзікім дынга
сяджу на беразе адна.
Густым згарнуўшыся змярканнем,
начною бэзавай тугой,
на мора, скалы і на бераг
ужо спускаецца спакой.
Бы ў складках дзіўнага хітона,
ў лагчыне ёмкай, дацямна
схавана я… І прахалодай
начы абуджана струна.
Па хвалях думкі адплываюць...
Як подых ветрыку, ; рукі стваральніка нячутны дотык,
ці дум мінулага шаўкi?
Замоўк мой дух, і я застыла,
і боскае святло нябёс
зачараванне апускае
на адасобленасць, ці ў лёс…
ПЕРАДСВIТАЛЬНАСЦЬ
З “Марыі”
Кім сёння я пабуджана да часу,
навошта сны трывожаць і завуць?..
Затым, каб слоў суплёты разам з сонцам
упалі б у світальную страфу.
Разблытваю сюжэты сноў спачатку,
разгадваю іх патаемны сэнс, ;
дзе ў дождж, у лузе дзьмухаўцоў вясёлых
блукалі коні, распускаўся бэз...
Больш відавочная за сны рэальнасць ранку, ;
так звонкія: паветра траўня, свет,
і скрозь далонь прасвечваецца сонца,
і жоўкнуць дзьмухаўцы ў сырой траве.
Бы ў пене дрэвы белыя вясновай...
Бяруць віхор пялёсткаў у палон
вятры і ў зеляніну траў пад вокны
мае ссыпаюць і на мой балкон.
І як папросту з сумятні эмоцый
ствараюцца гармонія і рытм ...
Хто ў сутнасці сваёй мы ; палавінкі
адзінага, ці цэльныя ўнутры...
Дрыжыць паветра веснавое паднябесся
ад музыкі, што чую толькі я ...
Перасякае наўскасяк заліў у ранні
сям’я качыная, але без качанят ...
Іду дарогаю знаёмай да ўзыходу,
і трапяткой жывою жылкай у пяску,
нібы ля скроні, б'ецца ў паглыбленні,
бурліць, збягае ў сенажаці і раку
крыніца звонкая, нам ранішнім цурчаннем
вяшчае сёння аб пачатку дня,
аб той сваёй любові, што прыносіць
з глыбінь Зямлі яна патокам нам.
Аднойчы час змяніўшы абуджэння,
па-іншаму ўглядаюся ў жыццё.
І птушак, што ляцяць падоўгу з поўдня,
я сустракаю як вясны ганцоў...
На досвітку іду світанні слухаць,
каб той агонь сардэчны мой не згас,
каб адкрываць часцей душу і вокны
зіхценню сонца, раніцы ці фраз...
Імгненне затрымаўшы захаплення, -
я бачу, ; у някошаных лугах
ружовыя пасуцца мірна коні
ў тумане на вячэрніх берагах.
ГАЛО*
З “Марыi”
Калі б было, напэўна, гэта летам,
з'явілася б вясёлкавым святлом,
а не блакітнаватым фіялетам
гало, што каля Месяца лягло,
Пераламленне сцюжы ў наваколлі,
ў праменях, зіхаценні крышталёў...
І ноч глядзіць бясстрасна, бы дакорам,
у прыгажосць заснежаных палёў,
Расчыненыя космас, свет і цела,
і разамкнута будучыня мар,
свячэннем месяцовага тунэля
паказвае сусвету Янус твар.
Святло нефрытавае ліхтара ; не марна
галінкі раскіданыя бяроз
у вобраз канцэнтрычны велізарны
складае бы дзівосны віртуоз.
* Белыя ці вясёлкавыя кругі каля
Сонца або Месяца
Вібрацыя заснежанага скерца,
заінелых галінак лёгкі ўзмах...
І сузіраннем будучыні сэрца
ў гало праёме радуе зіма.
Адлічвае падзей жыццёвых рытмы
рэальнасць ; час, ; дакладны метраном,
і камертоны ўсіх душэўных нітак
настройваюць акорд сардэчных нот
да дасканаласці скрыпічнай Страдывары ...
Гало цямнее круг, як выйсце ў свет
узнёслы, дзе бы ў сонечных тыярах
пануюць месяцы над зорнасцю планет...
Пранізвае свячэннем тонкім неба,
выплюхваецца ўніз ад паўнаты,
у стоеных завіслі што аскепках,
пераламляецца паветраных, ; ляціць –
любоў у тым высокім сэнсе чыстым ...
Даўно ўжо часу згублены адлік ...
Прамень той месяцовы, серабрысты,
у зоркавы вядзе нябесны стык.
Жывая радасць побач, льецца ўсюды ;
тут, на Зямлі адорвае ўсіх Бог.
І снег ад усвядомленасці цуду
святла нібы выслізгвае з-пад ног.
Я ўся ля дома, тут, дзе ў паднябессе
будынкі цягнуцца ўначы з бетонных пліт
і ў вобласці матэрый бесцялесных,
і тонкай грані мне і не ўлавіць.
Але ж, так нельга хваляванне не заўважыць
у рухомасці нядрэмных сіл вышынь,
і бессвядомае шчыротай легкаважнай
цячэ ў адкрытую свядомасць з далячынь ...
Акруглае акно гало начнога
прыкоўвае магічна позірк, лёс.
Там таінства напалу незямнога,
пакуль яшчэ раскрыты створ нябёс,
вяршыцца. Часу зменлівасць клубіцца
ўгары і не звіваецца ў спіраль,
і таямніца можа мне адкрыцца
вось-вось ... Святы выявіцца Грааль ...
Сябе шукаю на жыцця прасторах светлых,
у далях звонкіх творчасці ; ва ўсім ...
Які быў сёння дзень? На што мне гэта?
Дзе я цяпер, у часе я якiм? ..
Гало, як намараззю, неба, думкі, зоркі
зацягвае смуга аблокаў зноў,
і чысцінёй паветранай, марознай
працятыя душа мая, і кроў ...
Адлюстраваць як так дакладна і так нова
ўсё тое, што хачу цяпер сказаць,
каб месяцовасць ўсю адзінае бы слова
ў гучанні б у сябе змагло ўвабраць ...
Капаючыся ў думках, нібы ў нетрах,
яго шукаю я, як золата ці лёс,
як блік святла, што палымнее ветрам
на ўскінутых далонях да нябёс ...
Магчыма, калі нам адточваць форму,
усведамленне неўзабаве і само
падцягнецца і знойдзе, безумоўна,
крыштальную звінячых высяў моц.
Пластоў пата;йных паднябесных змена
перапраўляе абумоўленасць у цень,
пачуццяў свежасці няроўная падмена, ;
але як вабіць гэты водар перамен!
Здаецца, затрымоўваюся вечна,
а можа, я спяшаюся заўжды? ..
Як распагодзіцца, святло «Дарогі Млечнай»
спытаю я ў перадсвітальны час тады.
Сувымяраючы з бясконцым розум, сілы,
звяраю па праменях зорных думкі шлях,
і адчуваю, ; ля маіх аплеччаў крылы
растуць, і я ўзлятаю, нібы ў снах...
Нягледзячы на зманлівую крохкасць,
апроч найдасканалых цел, у нас
ёсць нешта большае, чым простая сукупнасць
пачуццяў, думак, спраў, адносінаў і фраз …
У тым гало якая падаплёка,
нязведаная ў свеце нам зямным?
То выклік дзёрзкі цёмнаму патоку,
ці светлы сімвал Месяца начны…
Хай ва ўспрыманне свету недакладнасць
пранікне часам, толькі чую я, ;
спявае хрумсткае паветра – ночы радасць
і зіхаціць любоўю хараства.
Магчыма, немагчымае ўмоўна?
Я паспрабую зноў жа зразумець
знаёмы свет законаў бездакорных,
каб лёсу новую главу пачаць паспець.
Як з боскіх позіркаў, з вышынь яго прыроды,
так мы падобныя ; без строяў і чыноў,
адрозненняў... Мы голыя заўсёды
прад пільным вокам з-пад павекаў і вякоў
усёвідушчым ... І скрозь сінь азону,
скрозь вечны акіян сусветных сцюж
мы ; розныя святла дыяпазонам
і чысцінёю ззяння нашых душ.
***
Трывогі сыйдуць, і мае сумненні
і знікнуць з сонцам, як і не былі,
як растаюць лясныя ў травах цені,
калі сыходзіць дзень за край зямлі.
Зляціць з макушак вецер так нясмела,
кране пужліва, быццам незнарок.
Рассцеліцца, нібы сабакам белым,
туман… і сціхне каля самых ног.
Прыйдзе чарга зноў гэтых дзён вясновых,
жаданых. Будуць тыя ж вечары.
І сноў падман прыкрые ў мроях новых
павекі мне. І будуць да зары
мне сніцца лета, травы, ранак шчасця,
твой погляд, дакрананне, ; як абвал ...
Я трапіла ў твае, напэўна, пасткі,
якіх ты мне яшчэ не расстаўляў.
***
Ні святла, ні ліхтароў, ;
я ступаю ў цішыню.
Зорны коўш сярод ствалоў
зачапіўся за сасну.
Адлятае мітусня,
цёплай хвояй пахне сум.
Бесцялеснасць, чысціня
і чароўнай ночы шум.
***
Чмель залаты ў траве; гудзіць ;
жыллё зімовае пакінуў,
і па;ра жораваў ляціць
ва ўжо залітую нізіну.
Прыходзіць шчодрая не раз,
вясна, шуміць паўднёвым ветрам.
Прыходзіць сталасці пара,
падкраўшыся так непрыкметна.
Я не вяду падлiк нягод
маіх гадоў. Жыцця даверам
я адраджаюся штогод,
як сакавік – нязменнай верай.
***
Над марскім начным спакоем
купал зорны расхінуўся.
Як на ім адным сузор'ем
сум увесь мой абярнуўся!
Цёмным небам праляцела
чыстай, светлай паласою,
зорка ўпэўнена і смела,
тая, што кіруе мною,
рассякае апраметнасць
і адлегласцей не знае,
і нясе праз эфемернасць
мне надзею крыкам чаек.
Анічога не чакаю
я ад зорнага палёту,
і на волю адпускаю
спадзяванняў развароты.
У жыцця колазвароце,
быццам зоркаю, што свеціць,
мы згараем у палёце
з нараджэння і да смерці.
***
Як з навагодніх цацак шарык,
вялікі светлавы апал
з-за верхавін хваін пажарам
начнога лесу вырастаў
крадком, гулліва і няспешна,
зімы чароўнае капрыз ;
дыск месяцовы, і на снежных
вяршынях сцішана завіс.
Надзей калядныя букеты
прынёс у таінства палян,
у будучыню кінуў свету
яшчэ нязведаны падман,
дзе радасць новых здабыванняў
страт не пакрые і гадоў,
а непазбежнасць шкадаванняў
глыбокі след пакіне зноў.
***
Травень. Дрэвы і дамы,
перавернутыя ў лужах ...
Тайных думак аксаміт…
Месяцовае паўкружжа
ў глыбіні, на самым дне…
Воблакаў увасабленне
калыхаючыся, мне
абяцае абнаўленне.
Будзе лета, і расой
чыстым ранкам пырсне сонца.
Сіні-сіні, нада мной
сціхне вецер – відавочца...
У залочаным плашчы
ноч ляціць над спячым светам,
рассыпае на парчы
неба зоркі і букеты
чарадзейных самацветаў,
і надзеі для паэтаў.
***
З ветрам кружацца у такт,
растаюць і ўніз слізгочуць,
ля зямлі як бы рагочуць
і калышуцца, ляцяць.
Згортваюцца ў форму дуг
і імкнуцца раз'яднацца,
доўгай чарады барвянцу
размыкаючы паўкруг, –
шэрагі аблокаў-сноў
праплываюць кавалькадай
грудай формаў дзіўнаватых.
Дух загадкавы багоў,
зарадзіўшыся ў нябёсах
са святла, з фантазій веку, ;
ён узводзіць замкі снегу,
колеру, паветра, лёсу…
І, варожачы ў вярхах,
моцай правільных абрысаў
выбудоўвае ў завіслых,
як падманных міражах
белы паруснік вятроў,
з ветразяў зачараваннем,
мне адзінай паслухмяны –
ява, мара і любоў.
***
Гарыць святло яшчэ ў тваім акне, –
якая ноч! І ціха-ціха дзесьці
палаюць зоркі ў цішыні планет,
таемнасцю ахінуты надзеі.
І лёгка так, што не патрэбна слоў ...
Ізноў са мной начная восень ходзіць.
І часта, ўсё ж, на працягу гадоў
былая думка да цябе прыводзіць, –
што час адліку лёсу ў нас дваіх
захоўвае дагэтуль тую ж важкасць,;
каханне дзён (ужо не вернеш іх),
дзе мы дзялілі і цяпло, і радасць.
***
Садзіцца сонца за ракой
з красавіка вясновым пахам,
чмяля гудзеннем першым мяккім
над леташняю муравой...
Садзіцца сонца за ракой, ;
шлях звыклы пройдзены па небе
над мітуснёю спраў патрэбных, ;
высокай мэтай незямной ...
***
На змену бляску фарбаў і жаданняў,
і лета мітусні, што вось спадзе,
плывуць задумліва у ранішніх туманах
абрыўкі даўнія самоты ў чарадзе
карычневых, бардовых, жоўтых, медных
размываў дзён, аскепках дажджавых
і ў водблісках святла зялёных рэдкіх,
яшчэ не скрытай інеем, травы.
Спакою час і сталасці мядовай.
Бярозкі цягнуць да вышынь галлё,
і лёгкаю далонькаю кляновай
прыпала восень да вакна, на шкло.
***
Святло струменіцца дарожкай залатою,
дзе высь перакулілася ў раку,
дзе я стаю над безданню жывою
і свету шчодрасць удыхаю па глытку.
Тут адчуваеш рух і моц прасторы
і позірк вечнасці, і кліч яе святы…
Глыбінь яе не ведаючы нораў,
зрываюся ў сінечу светлаты…
***
У бездані гадоў з Зямлі змяце жыццёвы круг
усё, ; як з кінастужак пласт, – рух, колеры і гук.
І кане ў вечнасці сівой маўклівасці навек
усё, што зведаў і спасціг разумны чалавек
цывілізацыі зямной пад мерны ход часоў,
што ён за доўгія вякі і разбурыў, і ўзвёў,
і зноў пабудаваў усё на хвалі дабрыні
ў вадзе, на сушы, пад зямлёй, даўно і ў нашы дні.
І думка дзёрзкая, палёт адважнага жыцця
ў хаосе згубіцца глыбінь і цемры забыцця.
І мы, калі наш прыйдзе час блукання незямны,
у невядомы пойдзем шлях нязведаны начны.
Але, як неслі і да нас скрозь тысячы гадоў,
як дораць ноччу нам цяпер найчыстае святло,
так у стагоддзях будуць ззяць і пасля нас заўжды
свяцілы воляю стыхій сусветаў маладых.
***
Мне ў суцяшэнне непакою
і ў заспакойванне тугі
паўвостраў Бог, нібы са мрояў,
паслаў у травах, ля ракі,
там, дзе ў разгойдванні былінак
гусцее неба фіялет,
і сеткі тонкіх павуцінак
пляце асенні сонца свет.
***
Мігціць красавіцкае сонца
ў вясновых разлівах вады,
як быццам глыбіні аконцаў
адкрыліся ў ёй сапраўды.
Як быццам бы з вязніцы шэрай,
абуджана клічам вясны,
наверх вырываецца смела
крыніца святла чысціні,
зрывае замкі падзямелля,
праз каменя, гліны пласты,
і дробна дрыжаннем, і цэльна
расходзіцца ў кольцах вады.
***
Нявы;значанасць, ці выяўнасць…
Душа мiж небам і зямлёй!
Тваіх шчымлівых фраз бязважкасць ...
Мяжа ... мiж мною і табой.
І часам блізкім і далёкім
і раніцай, як ноч міне,
табе хай будзе адзінока
і беспрытульна без мяне ...
***
Упаду на дно тугі,
сэрца ў ракавіну ўцісну,
ад вачэй схаваю ўсіх
там, што дорага і чыста, ;
таямнічы той агонь,
што захоўваюць спіралі
свету ўнутранага. Ён
тонкі, быццам бы крыштальны.
Ён жамчужына нібы
ў бляску мяккім перламутру
раніцы, у глыбіні
хваляў вод халодных хуткіх.
***
Як прадчуваючы з'яўленне дня,
прыходзіць лісце ў трапятанне ў кронах,
і льецца прасвятлення чысціня,
пачуццяў працінаючы бяздонне.
І бачыш памылковасць мітусні
і значнасць погляду адзінага на свеце…
І з сёмага паверха вышыні
я болем рассыпаюся па леце ...
***
Ты пайшоў. І плача дождж
у акне, даўно, да болю.
Ты пайшоў. Не прыйдзеш больш
безумоўна, аніколі.
Ты пайшоў. І дом пусты.
Дождж шуміць, і мне не спіцца.
Адлятаю, сапраўды,
за табою, птушкай быццам.
Кроплі льюцца… У журбе
я лячу. У стоме рукі.
Пульс трывожна ў скроні б'е…
Побач плача дождж разлукі
***
Я гэтай ноччу палячу,
палаючы, як зорка ;
пабыць сама сабой хачу
адно імгненне толькі
і, абарваўшы лёгка ніць
зямнога прыцягнення,
смерць, раптам, і жыццё ўлавіць,
як вечнасці імгненне.
***
Я пазбягаю тых вачэй
і рук тугіх сплятанняў,
салодкіх фраз, спакус начэй
і вуснаў дакрананняў...
Спрабую лёс свой абыйсці,
разлад у думках скорых...
Як здолеў ты мяне знайсці
сярод людскога мора!
Пачуццяў трапяткіх шляхi ;
нязведаныя сферы…
І Бог даруе нам, калі
кахаем мы і верым.
***
Мне не пароўну Бог адмераў
умовы ў лёсе розных дзён,
мяжу між ісцінай і верай,
дзе шлях – сцяжынка і адхон ...
Я разрываю круг умоўны,
я разбіваю рамкі ўшчэнт!
Жыццё ; без меж! Ён свеціць роўна,
для ўсіх вакол – любові свет!
***
У блакіт, у бездань свету
рвуцца рыжыя ствалы,
і на іх слязою лета
плачуць кропелькі смалы.
Той прамень гуллівы ззяннем
праслізнуў між дрэў, затым
мне на вочы, дакрананнем
цёплым, доўгім ... У густым
дзень стаіць настоі хвойным,
дасканалы. Лес прыцiх,
цішы сумам паланёны,
альбо марай на дваіх.
***
Вербная пятніца, водар чаромхі...
Льецца насустрач вачэй позірк цёмных,
палкія вусны цяплом ахінулі,
моцныя рукі пяшчоту самкнулі.
Лёс або выпадак… Погляд кахання…
Розум бяззбройны… Хутка світанне…
Я прападаю… У пятніцы вербнай,
сёння, для шчасця шмат ці патрэбна…
***
Пачуўшы зварот мой зямны нескладаны,
з нябёс, над разною няроўнасцю стрэх,
спускалася мне блаславеннем жаданым
у рыз лахманах хмара, грому паўзверх.
Грукочучы шумна ў спляценні маланак,
схаваўшы таемны пад купалам сэнс,
з мяне стрэсла даўніх сумненняў падманы,
мой погляд жыццёвы змяніўшы ўвесь.
Струменямі чыстымі жніўня залевы
на пыл, духату і спякоту сышла,
па вокнах сцякла ручаямі напеўна,
мне з Боскім сусветам даруючы лад.
***
Дрыжыць адлігі лёд
паміж галінак сетак,
а мне здаецца ; мёд
і з водарамі лета.
Сюды не прыйдзеш ты,
і клікаць мо не трэба…
І снег то, ці гады
ляцяць з начнога неба ...
Душэўнага агню
імгненне адчування
знаёмаму акну
надасць адлюстраванне…
Даўно маю віну
пакрылі суму цені,
ранейшую вясну
дым ахінуў сумненняў...
Ты ведай і пасля,
зусім не пакараннем
я для цябе была,
калі мяне не стане ...
Усё жыццё ; гульня,
гульня заўжды на грані
дабра і зла, ; гульня
фартуны і пазнання…
Нясуць аблокі зноў
душы маёй ваганні.
Жыццё з чаго? ; Са сноў,
гадоў, гадзін, кахання ...
***
У снежні пыльным, ледзяным,
набеглі маразы нязвана
і з ветрам у адной гульні
ракой пранесліся каварна.
За ноч адну паверхню вод
у глыбы ўсю ператварылі,
дзе хвалі, нібыта ў палёт
імкнучыся, у міг застылі.
***
Як дзеці пазнаюць усё на смак, ;
зямлю і кветкі, слодычы і соль,
так таінства кахання і працяг
праз пахі спасцігаю і праз боль.
Праз пахі лета ля світальных брам,
з пачаткам верасня – праз пах грыбных дажджоў,
густой віхуры снежнай у дварах
з ледзь гаркаватым прысмакам дымкоў.
Чаканнем доўгім цісне сэрца кліч,
вярэдзіць успамінаў раны зноў…
Щчымлівая туга ў душы, калі
пустэча раніцы, як прадаўжэнне сноў.
Як памяць многае захоўвае ў жыцці,
калі не ўладны часу бег над ёй,
і прылятае болем, каб знайсці
ў маўклівасці бяссонніцы маёй
хвалюючы гук голасу твайго ...
Густы туман ахутаў горад. Хай
ён памяць пра цябе радка майго
знясе ў дзівосах мар за небакрай.
***
Такі раптоўны на паўвостраве норд-ост,
і навальніца глуха коціцца з гары.
Быць, ці не быць – пытанне гэта, або крык…
І погляд слізгае пад паруснасць нябёс
у нагрувашчанне высокіх шэрых хмар.
Там, дзе сівых аблокаў дзеецца абрад,
прамень надзеі бліснуў тонкі, як загад,
як сябра вернага рука ў бяды разгар,
мне звыш працягнутая, – лёсу то абрыс,
высокі знак, нямы дакор, шляхоў залом...
Няхітры склад майго малення пад дажджом
і грому велічнага спрэчкі магнетызм.
***
Палоскай вузкаю зара
вяршыні крон пазалацiла,
кастрычніка заходні край
святлом чароўным ахапіла.
Хай маладосць ужо прайшла,
не трэба вынік нам падводзіць…
Два крылы склаўшы са святла,
смяецца восень на парозе.
***
Па грані не прастой прайсці
і, не зламаўшыся ў спакусах,
знайсці ў сабе зіхценне музы
зноў са здзіўленнем у жыцці.
І ў свет як нанава ўвайсці,
у непаўторны, дзіўны дзесьці,
убачыць, як смяюцца дзеці,
як свеціць сонца з вышыні.
Хлуслівы скіну сорам свой,
жыццё спазнаю асабіста…
Зямля ў світаннях кружыць чыстых, –
мы толькі госці тут, на ёй.
***
Вятрам пакінуўшы сумненні і тылы,
адным крылом стальная птушка-калясніца
змяніла будучыню лёсу, каб змаглі
мы з ёй пад зоркай запаветнай той зямлі,
надзеяй новай жыватворнаю праліцца.
Дажджы прыгоніць незнаёмая вясна.
І ўсё магло інакш бы скласціся… На ўдачу
прытулак дасць душы прыбой Міжземны нам,
але расстанняў боль аголены здаўна,
што паднімаецца ў грудзях Сцяною Плачу.
***
Не ідзе пачуццё, застаецца,
выпадаючы з часу гадоў,
адгукаецца рэхам у сэрцы
на мінулага кліч і любоў...
Застаецца журба, не праходзіць,
пранікае трывогаю ў ноч,
разам з новай ілюзіяй зводзіць
каляровыя сны заадно ...
… Адпускаю цябе, адпускаю.
Рэчы ўсе свет расставіў даўно.
Я дарую табе, забываю,
не гляджу, як калісь, у акно.
***
Я яшчэ сумую па бярозках,
і рамонкаў белых хараству,
лапках елак з інеем марозным,
соснах, што кружылі галаву ...
І ў гарачыні нямой пустыні
я журботу зведала спаўна ...
Я яшчэ сумую па Расіі,
я ; па ёй, і не па мне яна.
***
Сярод касмічных маякоў
планета круціцца, натоўпам
нясёмся мы ў вар'яцтве слоў,
з вар'яцтвам думак і зарокаў, –
чужых ідэй сляпой ардой,
не заўважаючы ў сусвеце
высокіх зорак ... У начной
імгле адна ляціць камета,
зіхціць у промнях вышыні ...
Што ёй да клопатаў няўцешных
зямных і слёз аб мітусні, –
яе ўладанняў свет бязмежны…
***
Я адна ў лістапада палацы,
у лясных павуцінак кружэнні,
і жыццё неўсвядомлена плаціць
цеплынёй у шчыроце асенняй.
Растрапаў валасы мае вецер,
сівізны ў іх іскрынкі закінуў
і рабінавай гронкай павесіў
у паветры чакання хмяліну.
***
Хай блізкай я і не была
да спраў і звычаяў народа,
які вядзе да нас здаля
і з незапамятнага года
свой род. Але ўсё ж лёс і мне
даў запавет у абарону ;
адчуць належнасць у звяне
нераз'яднальную мільёнам.
У руху ветру веснавым,
да родных што заве магілаў,
лаўлю трывогу, што гады
бяжыць прадбачаннем па жылах.
Захоўваю боль бедаў, страт,
падзей яўрэйскіх запаветных
і голас Творцы, як набат
над рэхам памяці сусветнай
аб стойкай вытрымцы бацькоў
пад крэматорыя дзвярамі,
ці ля зямельных сцен равоў,
што не забытая часамі.
Тулянняў адчуваю дух,
што ўсё жыццё і нас мяняе,
у смутку роспачным разлук
на раздарожжы пакідае ...
Пытаю ўсёвідушчы лёс:
– Хто мы? Месіі ... Пілігрымы … ;
Мы дзеці вінаградных лоз,
мы - дзеці даўняй Палестыны.
І хай паспелі кроў змяшаць
з чужой сваю ў краінах іншых,
ляжыць на сэрцах як пячаць
любоў зямлі усходняй, бліжняй.
Калісьці ўсіх нас выбраў Бог,
каб быць заўжды, за ўсё ў адказе,
і ён ля ўсіх зямных дарог
абараняе нас у часе.
***
Як месяц зіхаціць звысоку,
і ў цішыні нябёс радзімы
плывуць бяздумныя аблокі
ў святую даль Ерусаліма.
І ночы хараство зямное
нясе шум хвалі нетутэйшай,
там мора Мёртвага жывою
вадой гуляе дзень няспешна.
***
Ляціць бесперастанна, накатваецца валам,
уверх імкнецца хваляй светлавой,
выплюхваецца з шумам да ветраных прычалаў,
нясе на ўсплёсках вострых непакой
высокая энергія пачуццяў і натхнення
ў адзіным рытме рыфмаў і радкоў,
як боскага загаду нябачнае свячэнне
ў гармоніі нябесных берагоў.
***
Такая смешная гульня –
маўчанне і пагляды ...
Са мною побач быць штодня
не зможаш, хоць і рады б.
Твая я думкамі даўно,
і ты са мною ў марах,
але разважнасці акно
не адкрывае твару.
Нібы дзіцячая гульня ...
Паглядаў дакрананне...
І нездарма часоў сцяна
між намі шкадаваннем.
***
Дух даўнейшых народаў крывёю ўва мне
з лёсам перамяшаны ў адзіны сюжэт.
І халоднасць суджэнняў на розуму дне
канфліктуе з наіўнасцю веры і мэт.
Я ўтаймоўваю жар янычараў былых
і яўрэйскага ведаю нораву грунт.
Я любоў прызнаю як пачатак і ўдых,
застаюся сабой у сімволіцы рун.
Я вучуся ў жыцця балансуючы жыць,
з непрыманнем і думкі ; кагосьці падмяць,
з нежаданнем пако;ранаю кімсьці быць,
прызнаю ; над сабой толькі ўладу трымаць.
З супярэчнасцяў я заплятаю канву,
каб на ёй дасканаласці выткаць узор,
і наяве рух думкі сваёй як страфу
ў ім спасцігнуць, зірнуўшы ў нябесны прастор.
***
Як з ніадкуль, і ўсё ж куды
ляціць i кружыцца планета…
І ўсё – як кадраў чарада
адной бясконцай стужкі свету.
Уверсе, між аблокаў зноў
сузор'і гронкамі звісаюць,
стагоддзяў таінства і сноў
святлом праменяў працінаюць.
Мне адкрываецца ўваход
прасторы вечнага эфіру –
вялікі розуму палёт,
закон гармоніі i міру.
І да яго ўвесь рух сваіх
душы i розуму свабодна
я прымяраю, хоць з зямных
матэрый выткана любоўна.
І нібы скарбы ў вышыні
высокі космас раскрывае,
дзень гэты, будучыні дні
глыбокім сэнсам напаўняе.
Так з боскай літасцю яго
і абаронаю павольна
жыццё будуецца маё,
трывала, з любасцю i сёння.
***
Шкада, свет паўтарае ўсе спачатку
ад даўніх да цяперашніх часоў,
дзе ў свеце, стомленым ад злосці, беспарадку,
змрок бездухоўнасці ў цяні чужых сцягоў
змяёй у партытур радкі ўпаўзае,
газет калонкі, ці ў старонкі кніг.
Паўсюдна ў нас з экранаў забіваюць
любоў жывую са святых крыніц,
мы труцімся бязлітаснасцю гвалту,
нас з ног збівае пошласці паток ...
Але з вышэйшай сілай веры цалкам
жыццёвых тых не блытаем дарог.
І зноў мы па крупіначках збіраем,
як пчолы ў вулей, свой нектар з лугоў,
цяпло душы, гармоніі дыханне,
святло ў гучанне вершаў і гадоў.
***
Калі пачатак мой духоўны
перацячэ ўва мне праз край,
я свет пакіну дзён журботных,
наверх пайду, ў нябесны рай.
Як дасканаласці вяршыня
ўсіх дзён – стулю святло вачэй.
Жыццё маё, яго хвіліны
ў тваё жыццё перацячэ.
***
Сляды ад кропелек на шкле,
і б'е ў вакенца дождж асенні ...
Сляды на сэрцы, на чале, –
але ў душы ўжо ані ценю.
Ужо зацягнуты даўно
ўсе раны часавым патокам ...
Я раскручу верацяно
дзён, да сваіх пайду вытокаў,
каб свет спачатку зразумець
і госцяй званаю світанні
прайсці жыцця, у даль глядзець
вачыма сталасці жаданай.
***
Жыццё там будзе, дзе любоў жыве,
там, дзе няма яе – там цемра запусцення.
Узгадаваны ў дабрыні – нясе давер,
узгадаваны ў злосці – разбурэнне.
Калі не сустракаем на шляхах,
адмераных жыццём зямным, даверу,
надзеі добрай, звону раўчука,
жыццё пакутай мераючы шэрай,
калі ідзём праз змрок сляпых вачэй і душ,
пазбавіўшыся сілы жыватворчай, ;
з тугою рушым так у холад сцюж,
не выявіўшы скарбаў дня і ночы,
духоўнасці, гармоній боскіх тых,
узнёслых мар і чыстых адчуванняў,
карцін інакшага нам бачання зямных –
без гневу, без віны і дакаранняў .
***
Дождж прайшоўся па лугах,
пратачыўся скрозь вакенца,
а на дрэвах і кустах
сонца ў каташках смяецца,
за акном звініць камар,
парай матылі лятаюць...
Мне тваіх вясновых чар
не хапае, не хапае ...
***
Будзе ўсё, як заўжды, будзе сонца ўставаць,
травы росныя высахнуць ў полі,
будзе лісце ў вяршынях пра нешта шаптаць,
будзе вецер гуляць на прыволлі ...
Але ўверсе хіснецца завоблачнасць сноў,
птушкі ўзнімуцца ўвысь, у аблокі,
і ... я ў жыта ўпаду ... у блакіт васількоў,
удыхнуўшы зямлі пах салодкi.
І пайду, пакідаючы дзень дзеля вас,
недагледжаных сноў чараўніцтва ...
Ты чуццём улавi гэты міг, гэты час,
не забудзь за мяне памаліцца.
***
Як дзеці ў зіму на Раство
чакаюць свята з нецярпеннем,
але, нібы падталы воск,
працятыя ў душы сумненнем, –
так мы, шукаючы выток,
па звычцы толькі прагнем Бога,
то сумняваемся, а то
зноў верым, толькі ненадоўга,
мяркуючы, што ў нейкі міг
ён зменіць сам усё на свеце, ;
усемагутны чараўнік, ;
і выратуе нас ад смерці.
Ён дасць паняцце нам асноў,
ён дасць усё ... І міг прыходзіць.
Але ... мы ў роздуме ізноў -
зноў у нявер'е адыходзім.
І толькі ў святы прыгадаць
здагадваемся мы пра Бога
і, схамянуўшыся, аддаць
павагі нашае… нямнога.
Нам святасць дзеяў - толькі жарт.
Патрэбна нам шмат весялосці,
вар'яцтва п'янага пажар,
а Богу – міласці эмоцый ...
Улады боскай над зямной
вышэйшай сутнасці не бачым, ;
любові хараства жывой
мы пазбаўляемся, ня іначай…
СОНЦАВАРОТ
Снег растане, капяжом адзвоніць,
і пад гоман ластавак у нас
выкрадзе загадкавы і сонны,
поўны таямніц світальны час.
Выкрадзе на ўсю вясну і лета,
тое, што балела, панясе,
і запусціць неяк непрыкметна
гульні павуціння па расе.
Разам з красавіцкімі вятрамі
дзень нябесны апране блакіт,
сонечныя зайчыкі зайграюць
зелянінай пышнаю ракіт.
У вясёлцы водараў вясенніх,
ва ўзаранай свежасці палёў
я згублюся недзе ў летуценнях,
як калiсьцi ў днi юнацтва, зноў.
***
У часы нягод або злачынстваў,
дзе дыміцца ў заравах усход,
дзе змяшаліся і твар, і спод, –
мне прыходзіць ... светлыня дзяцінства.
Дні жыцця даверліва прымаю,
сэрца рытм вылечваю ад зла,
і святла жывога і цяпла
момант дакранання адчуваю.
Гэта пра мяне сам Божа дбае,
радасць мне вяртае ў дні мае,
сны, намеры чысціць і вядзе,
светам і любоўю напаўняе,
праз замкнёныя ўваходзіць дзверы,
каб пааддаваць, а не адняць,
каб абараніць і прывячаць ;
і яму любоў нясу без меры.
Хто яшчэ з удзячнасцю зваротнай
прыме так пачуцці ад мяне? ..
Аніхто. Але журбы ўва мне
цень чамусьці толькі мімалётны.
ЗАХАД
Тоўшчу шэрых хмар пакінуў,
адчыніў дажджу заслону,
сонечны сусвет даліны
захад высвеціў у кронах.
Над вясновым гарызонтам
мяккасцю святла разліўся.
Ён на сум падобны тонам...
З сэрца бы цяжар зваліўся…
***
Я разгадаю таямніцу ўсю быцця
аднойчы, раптам, нечаканым азарэннем,
і ўзняўшыся анёлам, што дзіця
з любоўю скіну цела груз у цені,
і, нібы з кукалкі цудоўны матылёк,
пайду ў начныя зорныя шыроты,
святло сваё пакінуўшы здалёк,
як водбліск інверсійны самалёта.
Я лёсу вымалю любоў святлом зары,
у вечнасці, дзе ў ззянні Антарэса
я стану колерам блакітным у ядры
яго чырвоных і зялёных фрэсак.
***
Узор таемны ад люстэрка зноў
саслізгвае праменнай паласою,
нябачную, жывую нiць размоў
пляту я ў ціхім прыцемку з сабою.
Так яўны ў цішыні найменшы гук,
што чуецца сусветная сакральнасць,
і, цемраю акрэсленая ўкруг,
выразней асвятляецца рэальнасць.
Закручана варонкаю жыццё.
Прываблівае свет увесь спачатку,
каштоўнае сваё затым усё,
і ўрэшце, – зіхаціцца наастатку
адно, выключна, думка, Боскі дар ;
на роўных у спазнанні быць з багамі,
на роўных піць духоўнасці нектар
ад вечнасці вытокаў, што над намі,
рух нашае душы распазнаваць,
знак божы ў недамоўленым заўважыць,
самім жыццёвым лёсам кіраваць
у працы ўзлётах пераможных нашых.
***
Як дзіўна ў свеце жыць такім акрутным,
дзе бездухоўнасці ўстаноўлены закон,
лавінаю накатваюць пакуты,
хваробы, непрыемнасці, – як кон,
што выклікана сілаю бязвер'я,
што страхам прад жыццём жыве даўно.
Як дзіўна. Толькі ёсць і вызваленне
ад страху… У духоўнасці яно.
Да ўзнёслых мараў ідучы з надзеяй,
духоўны посах для сябе знайдзі,
адважся зноў вярнуцца ў Галілею –
вярнуцца да сябе, туды, у дні, –
калі былі мы з Богам і хадзілі
пад ім дзяцьмі святых найчыстых мар,
Яго дзяцьмі. Як кожнае лавілі
Яго мы слова музыкай з-пад хмар ...
І каб адрозніваць нам месца смутку
ад храма, над якім ужо відно,
крыві ўздымалі сцяг над ім пакутнай
гасподняй столькі зманлівых гадоў.
***
Знаёмая і даўняя туга
з гарачым пульсам, – быццам бы дакор, –
злівалася нязвычнасцю радка
ў трывожны, болем складзены, акорд.
І свет звужаўся чарнатой пустой,
і сэрца раніў гнеў вастрэй мяча ...
І нехта зверху ўсплёскам «Бог з табой!»
уладна кінуў мне каля пляча ...
Са мною Божа! Проста, як зірнуць, –
і цені растаюць зямных праблем
і страхаў, дзе магла я патануць…
Разблытваючы ніці звыклых схем,
я рвала сувязі і ў думках і ў жыцці,
змагалася, пярэчыла вятрам,
і ланцугі зрывала, каб дайсці,
і чысціню вяртала ў свету храм.
Вярнуліся і фарбы, пах і гук,
і прэч адкінуты дарэмных крыж надзей,
святло жыцця, ледзь дакранаючыся рук,
змяняе ў белы ; вопратку і … дзень.
Але глыбей пачуцці сталі і вастрэй,
пранізлівей усходаў прыгажосць,
імгненні дзён жаданых даражэй
і погляды дзіцячыя, і ўзрост.
***
Гару дым паўсюль, няма збавення,
нават зоркі ўночы не гараць,
і агню паўзучага шыпенне
падступае збоку, не ўтрымаць.
Паляць і ля дома, і ў акрузе.
Нібы страта розуму зышла
на людзей. І не адсохнуць рукі!?
Так планету знішчылі б датла ...
Пазіраюць так, з задавальненнем,
як знікаюць травы ў ачагах –
і інстынктам варварскім знішчэння
лютасць палымнее у вачах.
Спаленыя, страшныя карціны
мёртвых і асмаленых зямель
дзеянні падпальшчыкаў пакінуць
за сабой… І плача журавель…
Полымя ўсіх ліжа з сухастоем,
хто ад ліха вырвацца не змог,
цёмнай лавай гіне ўсё жывое –
і сумлення рэшткі, і лужок.
***
Я адмотваю жыццёвай
стужкі тайну, – заміраю,
і ў сусвет, што кліча, новы,
апускаюся спіраллю.
Непарыўнасць паваротаў
часу думкай размыкаю,
і ў зазыўную свабоды
ірэальнасць пранікаю,
што нясе мяне ў адзінства
той зімы і кас вакзала,
дзе ад светлага дзяцінства
я навечна ад'язджала.
Дзе ў мароз і лёд скаваны
стыў перон ля сцен бетонных,
мітуснёй зачараваны
твараў нейкіх, незнаёмых.
Сэрца, нібы птушка плача…
Як тады, безабаронна
і ў самоце не дзiцячай
я стаяла ля вагона ...
Ці так лёс распарадзіўся,
ці то небам пажадана,
каб той боль у сэрца зліўся?
Там і сёння я, ; схавана
з той наіўнай чысцінёю
і няяснаю трывогай
ад імкнення быць душою,
думкай згоднай толькі з Богам ...
І цяпер усё схавана
пад нябачнаю парфірай
для аховы спадзяванняў
ад рэальнасці няшчырай.
Не змірыўшыся так з лёсам,
я заўжды шукаю тое
месца, дзе адна і ўдосталь
быць магу самой сабою.
І, калі я ад'язджаю,
то з вагона бачу, веру –
там, за вокнамі вакзала,
клічуць у дзяцінства дзверы.
***
Як дні бягуць ... І восень на зыходзе…
Дня лістападаўскага мяккае святло…
І ў гэтай снежнай ранішняй дрымоце
працяла незабыўным зноў праз шкло...
І ў пуху белым, што ў паветры ўецца,
убачыўшы здалёк цябе ў снягах,
лаўлю так лёгка думку, што на сэрцы
няма таго трывожнага штуршка ...
Ідзе даўно сваёй дарогай кожны.
І лёсаў у мінулым паварот ...
Унукі нашы ў школу ходзяць... Божа,
як хуткіх дзён не чуецца палёт!
Застаўся ты ў мінулым снежным, коскай,
абрыўкам цемры, што трывожыць сны ...
Жыццё ўсё наша пад уладай боскай ;
цяпер і потым, там, у незямным.
***
Хай не трывожаць вас журботы,
калі з завоблачных вышынь
я трапяткім святлом пяшчоты
зірну ў абшар зямных глыбінь.
Там, дзе ў маўклівасці далёкай
нятленных душ гараць агні,
мой шлях не будзе адзінокім
у раўнінах боскай цішыні.
Любові існасцю пата;йнай,
агнём Антарэса жывым,
з глыбінь сузор'я развітальным
цяплом да вас злячу маім.
І просты склад маёй малітвы
на вас, як духу глыбіня,
гаючасцю пральецца ліўняў,
жывых, як лета цеплыня.
У трывогах вашых і сумненнях
заўсёды буду з вамі я.
Маю любоў і суцяшэнне
ў дарогах знойдзеце жыцця.
***
Будзённым быў вечар, шумеў тэлевізар.
І выхапіў погляд напружанне сцэн:
дзіцё ратавалі, здымалі з карніза
вышыннага дома пад гукі сірэн.
Ішоў буйным твар, і ў вачах у падлетка
вялікімі зрэнкамі роспачы боль
зусім недзiцячай жалобай ад сценкі
штурхала ступіць за зямную юдоль.
Імклівыя кадры: дарога, машына,
удар, – і кудысьці плыве ўсё, бы ў сне…
І плача дзяўчынка, мяркуе наіўна,
што, можа, бацькоў Божа верне яе...
І раптам маланкай сарвалася іскра
з экрана, з карніза, – штуршок, або боль
мне ў сэрца, глыбінныя выкрыўшы мыслі:
“Дык вось ты якая зямная любоў!
Звязаны з жыццём любых мы, несумненна,
не кругам часовым адносін і спраў,
а вечнай любоўю – жывой, непадзельнай,
субстанцыяй нашых дыханняў і з'яў.
І асэнсаванне гаротнае страты
людзей дарагіх нам бясконца, не раз
мы так і ўспрымаем, як вынятак часткі
жыцця і дыхання, і цела ад нас.
Суцэльным, тугім, неапраўданым болем
жывём да канца… Ну, куды яго дзець…
І нас ад напружання дзён гэтых болей
адно пазбаўляе пасля – толькі смерць,
Калі ні жыццё, ні дыханне, ні цела ;
не важныя ... ”. Я не пра тое зусім.
Дзіця ўратавана, спакойна, умела ...
Мне нешта здалося. Пра іншае фільм.
***
Засмучанасць душы... Сняжынкі за вакном
ляцяць з адвечнасці ў кружэнні, так павольна
ў здранцвенне горада халодным серабром
дрымоты, апустошанасці поўнай.
Усё ў журбоце растварылася ў вакне,
спыніліся і рух, і час, і думкі...
Бяздонне шоргату і снегу ў белым дне ...
Жывых нябёсаў бляск... Нірвана ... Водгук гулкі…
ЗМЕСТ
Мама 05
Медсястрычцы марыi i маці маёй 07
Дзень ліпеня апошні 08
Табе, мой край 09
Погляд у дзяцінства 10
Наташка 11
Купальшчыца (Марыя) 13
Музыка скрыпак 15
Пяць крынiц 16
Скрозь памяць пройдзеных гадоў 18
Напаўняецца сонцам двара глыбіня 19
Спатканне з Адэсай 20
Ідзём па лузе, на паўвостраў 21
Арэлі 22
Блакiтная ноч 23
Прыморскае 24
Апошні аўтобус 25
Вісіць на сценцы нерухома 26
Прарочы сон 27
Адэса 32
Вялізным жоўтым ліхтаром 33
Птушкі ў небе шумяць і вядуць карагоды 34
Якісьці сёння дождж засмучаны, туманны 34
Зімы раскоша ў снежным ззянні 35
Я не гляджу на час як праз прыцэлы 36
Самалюбаванне 37
Калі абуджаны вясной 39
Заслона расчыніцца ў музыцы быстрай 40
Я разменьваю ўсе дні 41
Вось гэты дом і тыя ж вокны 41
Як на пругкіх крылах ветру 42
Дача ў Аляксандраўцы 42
Так узнёсла і журботна 43
Што спадае ўніз патокам 43
Я ўсё наросхрыст сэрца раскрываю 44
Конік 44
Iрэальнасць 45
Зорнае руно 50
Голас 53
Космас 55
Перадсвiтальнасць 57
Гало 59
Трывогі сыйдуць і мае суменні 64
Ні святла, ні ліхтароў 65
Чмель залаты ў траве; гудзіць 65
Над марскім начным спакоем 66
Як з навагодніх цацак шарык 67
Травень. Дрэвы і дамы 68
З ветрам кружацца у такт 69
Гарыць святло яшчэ ў тваім акне 70
Садзіцца сонца за ракой 70
На змену бляску фарбаў і жаданняў 71
Святло струменіцца дарожкай залатою 71
У бездані гадоў з Зямлі 72
Мне ў суцяшэнне непакою 73
Мігціць красавіцкае сонца 73
Нявы;значанасць, ці выяўнасць 74
Упаду на дно тугі 74
Як прадчуваючы з'яўленне дня 75
Ты пайшоў. І плача дождж 75
Я гэтай ноччу палячу 76
Я пазбягаю тых вачэй 76
Мне не пароўну кон адмераў 77
У блакіт, у бездань свету 77
Вербная пятніца, водар чаромхі 78
Пачуўшы зварот мой зямны нескладаны 78
Дрыжыць адлігі лёд 79
У снежні пыльным, ледзяным 80
Як дзеці пазнаюць усё на смак 81
Такі раптоўны на паўвостраве норд-ост 82
Палоскай вузкаю зара 82
Па грані не прастой прайсці 83
Вятрам пакінуўшы сумненні і тылы 83
Не ідзе пачуццё, застаецца 84
Я яшчэ сумую па бярозках 84
Сярод касмічных маякоў 85
Я адна ў залатым лістападзе 85
Хай блізкай я і не была 86
Як месяц зіхаціць звысоку 87
Ляціць бесперастанна, накатваецца валам 88
Такая смешная гульня 88
Дух даўнейшых народаў крывёю ўа мне 89
Як з ніадкуль, і ўсё ж куды 90
Шкада, свет паўтарае ўсё спачатку 91
Калі пачатак мой духоўны 92
Сляды ад кропелек на шкле 92
Жыццё там будзе, дзе любоў жыве 93
Дождж прайшоўся па лугах 94
Будзе ўсё, як заўжды, будзе сонца ўставаць 94
Як дзеці ў зіму, на Раство 95
Сонцаварот 96
У часы нягод або злачынстваў 97
Захад 98
Я разгадаю таямніцу ўсю быцця 98
Узор таемны ад люстэрка зноў 99
Як дзіўна ў свеце жыць такім акрутным 100
Знаёмая і даўняя туга 101
Гару дым паўсюль, няма збавення 102
Я адмотваю жыццёвай 103
Як дні бягуць ... І восень на зыходзе 105
Хай не трывожаць вас журботы 106
Будзённым быў вечар, шумеў тэлевізар 107
Засмучанасць душы ... Сняжынкі за акном 108
Літаратурна-мастацкае выданне
СЕРАФІМА
Рымма Сорына
БЕЛАЯ IНВЕРСIЯ
Редактор: Дедушка С. Г.
Корректоры: Скульбедов: В.В., Снапкова И. А.
Компьютерный набор: Ларионова Р. И,
Компьютерная вёрстка: Пивоварова Л.В.
Подготовлено к печати 19.10.22
Бумага офсетная
Отпечатано в ЧПТУП “Золотое сечение-плюс”
Тираж 200 экз,
Свидетельство о публикации №122110706759