Родны напеу
Як мне салодзіць
спеў беларускі вуха...
У сэрца уходзяць
з мінулага мілыя гукі.
Беларусы не вельмі пявучы люд,
ды іхнія спевы за душу бяруць.
У гэтых напевах
сплялісь у вянок
сінява бэзу,як неба,
бяроз зялёныя косы,
блакітны лянок
і кветкі лугоў росных.
Також у напевах давечны,
нібы прырэчаны,
пяшчотны смутак
як бы аб нечым забытым
у тумане мянлівага лёсу,
мары аб тым,што не збылося.
І пабрадзіўшы па свету
сумную песню гэту
не раз згадаеш з жалем,
яна сядзіць,як маўляў нехта,
болісным у сэрцы жалам.
Свидетельство о публикации №122110705888