Процьма пытанняу

Дзе, скажыце, набрацца сілы,
Каб смела глядзець у твар абставін,
Не з’ехаць з глузду, не прыстасавацца,
Не ўпасці ў эйфарыю адмаўлення?
Навучыце, калі хто свядомы,
Як правільна жыць без правілаў
У свеце, дзе патрабуюць скарыцца
Мацнейшаму і маўчаць да атупення?
Растлумачце гукі, літары, словы,
Якія заклікаюць ва ўсіх бачыць ворагаў
І гучаць так гучна, што лёгка разгубіцца,
Стаць амёбай, альбо страціць сумленне.


Рецензии