пера тварэння
за хісткім дажджом
непрадказальнасьцi
зыркiя золкi
цi то блiскавiцы
сляпыя агнi
а цi то скляпеннi
далёкай вясёлкi
і не адгадаць
што хавае у сабе
маўклівая ўтоенасць
пераўтварэнняу
ад звычаяу летнiх
да светлай тугi
асеннiх капрызау
i шчасных здарэнняу
Свидетельство о публикации №122110603995