Вольны трубач

Прабач мяне, мой родны Мінск,
Сустрэнімся не хутка мы, напэўна.
Тваіх вар'ятаў злосны ціск
Перашкаджае мне спяваць напеўна.


Твае забойцы не даюць
На грудзі поўныя ўздыхнуць прывольна.
І зневажаюць там, і б'юць,
Балюча мне набраць паветра вольна.

І дыхаць цяжка, і гуляць
Па парках, вуліцах, дварах і скверах.
Не трэба больш мяне куляць,
Як непатрэбны мех, па турмах шэрых.

І шэраг сумных дум прабач,
Бо не з табой мае надзеі сёння.
Не будзе вольна граць трубач
Ні ў Мінску, ні ў Бярэсьці, ні ў Гародні.

04.11.2022


Рецензии