Нiхто не мае права
Гнабiць суседа, свата, брата.
Мяняць кiрунак руху парусоў,
Нясцi ў iх хаты гвалт i страты…
Правоў не маем вырашаць як жыць,
Змушаць звярнуць на наш напрамак,
Хаваць святло у цемры небылiц –
Урэшце лёс твой пойдзе прахам…
Галоўнае, прайсцi жыццёвы шлях,
Не ушчамляючы нiкога.
Каб меч Гасподнi не будзiў у снах,
Не спапялiў тваю дарогу…
Любi свой дом, чужога не жадай,
Прад Богам роўныя, ў павазе
Пакуль наш гонар не сапiць праз край –
Вяршым, як бы ў Гасподняй расе…
Святло на лёс лье хронiка i Бог,
Ў яго руках жыцця узлёты.
Патрэбна жыць, каб свет за справы змог
Нас паважаць – заўжды з ахвотай…
Свидетельство о публикации №122110504153