На ростанях Любовi - 19 -
На яго прыступках разважаю.
Ільвы любові труцца: заўважаю!
Давер іх першачынны бачу сам!
Як развіднее, мораку цвісці...
Квет долу, нагбом, калі адрынеш.
Калі мяне, шчаслівага, пакінеш,
Навошта сонца? у якім быцці
Антычнасць Грэцыі? скалісты грот любові?
Дзе спеўны, адораны вятрамі,
Чароўны горад?.. Сюды, дварамі,
Снег і салаўі імчалі "I LOVE ..."
Не ўнікайце! трэлі! ямчэй! Ярчэй!
Пунсовай гронкі снег - спеліць вішні.
А даўні голас кліча, нібы бліжні.
Напяты, вынікае, шпарчэй - з вачэй.
Люблю яе... "Трохкутнік, плач!!!"
Душу яе, як валасы, сплятаю.
Яе шляхі скрыжалямі зматаю. -
Парог трывог - мастацкае ўдач!..
Такая плыткасць, плаўнасць, - рака, рака...
Рэк - клавішы - замілаванне.
Не зло палюе. Зайздрасць. Цкаванне.
Трымаюць ногі. Цвёрдая - рука.
Свидетельство о публикации №122110502767