***
У вочы твае мне б яшчэ зазірнуць,
Застыць у шчымлівым маўчанні,
Юнацтва хаця б на хвіліну вярнуць
У момант прыроды звядання.
Прыкласці далонь да далоні тваёй,
Адчуць цеплыні невымоўнай…
Ды толькі азяблай лістоты сувой
Імчыцца пад ветрам раптоўным.
Пялёсткі рамонкаў упалі на дол,
Загінулі чыстыя мары.
І селіцца ў сэрцы таемны дакор
Пад сон лістападаўскай хмары.
Пральецца капрызная восень дажджом,
Параніць, і нас не спытае,
Кране адзіноту апошнім лістком,
Што так безнадзейна злятае.
І толькі апошняю кропляй жывой
Гарыць астравок аксамітак…
Ды кліча сцяжына з пажухлай травой,
Дзе сціплых спатканняў адбітак.
Свидетельство о публикации №122110405670