3000 крокау
Жаласна прасіла: «Абагрэй,
Ці прылашчы. Змерзла я одна,
Шчокі, вусны расцалуй смялей.
Падымі над безданню палей,
Каб убачыць на царкве крыжы.
Ад бяды схавай і ад завей,
Я ж узнагароджу ад душы.
Павярнуў да сонца твар вясны,
І адразу снег прайшоў дажджом.
Хопіць бачыць студзеньскія сны,
Сакавік цябе чакае ўжо.
Неба кліча: паглядзі сюды,
Як аблокі, знікне груз грахоў.
Ззаду засталіся гарады,
Тысячы заблытаных шляхоў.
Я адпушчу цябе
на волю, у поле,
Да музыкі званіц.
Я ажыўлю цябе
Як соллю – слязою
Зямлі маёй крыніц.
Варыянт:
Я адпушчу цябе
на волю, у поле,
Дзе тысячы крыніц.
Я напаю цябе
Жывою слязою
Пад музыку званіц.
02.11.2022
Свидетельство о публикации №122110207366