Узняуся храм божы...
Узняўся прыгожа
На слаўнай палескай зямлі,
І вераць тут людзі,
Што Бог не забудзе –
Пашле дапамогу для іх.
Было справаў много,
Ды з неба падмога
І Маці Казанскай Пакроў
Далі веру, сілы –
Званы зазванілі,
Заззяў крыж святы з купалоў.
Звон дзіўны нясецца,
Кранаючы сэрцы,
Над вёскай плыве, над ракой,
Святар ў новым храме
За вернікаў правіць,
За мір на зямлі і спакой.
Гараць у падсвечніках
Яркія свечкі,
І ладану водар стаіць,
Мы слухаем чытвы
Ды шэпчам малітвы
І просім святых нас любіць.
Малітвы і песні
Дяцяць ў паднябессе,
І слухаюць высі псалмы.
Вядзе нас дарога
Да храма святога,
Бо верым у Троіцу мы.
Свидетельство о публикации №122110202631