Пашлi ёй здароуя на многая Лета!

Гасподзь Усявышні, ад смутку і бедаў
Матульку маю паратуй,   
Пашлі ёй здароўя на многая Лета! –
Дачэрнюю просьбу пачуй.

Нямала ёй выпала болю, спакусы,
Ды не скамянела душой,
А шчыра малілася Богу Іісусу,
Плаціла за зло дабрынёй.

Захоўваю ў сэрцы дзяцінства карціны –
Пяшчоту матулі, любоў…
Вярнуцца б у любыя сэрцу часіны
Праз тоўшчу пражытых гадоў!

Няспынна яны беззваротна мінаюць…
Матулька, гадочкі шануй!
Твае нас малітвы ад бед захінаюць –
Бог чуе прашэнне матуль


Рецензии