Па каленi у лiсцях кляновых

Па калені ў лісцях кляновых
мы стаім,
прыціснуўшыся
да болю,
целамі.
Ну, а вецер, па коле, па коле
намятае кляновую вею.

Вось!
Мы ў лісцях па пояс....
Па пояс.

Як нам адарвацца?!

Як галіны ўплятаемся зноў,
і...
Не растацца ўжо.
Не расстацца.

Мы па горла ўгразлі!!!
Угразлі...
Аб адплату забылі і смерць.
І што лісцям тым хутка.

Гарэць!!!

Разам з нашай любоўю гарэць.


Рецензии
прочитал как по-русски, только единственное слово мне тут у Вас непонятно: хутка.
написано от души!

Серж Конфон 2   12.12.2022 15:34     Заявить о нарушении
В русском варианте - скоро...
Спасибо Вам!

Ицхак Скородинский   12.12.2022 15:54   Заявить о нарушении