Басаногай малечай...
Ранка скінуўшы сны,
Бегчы полем да лесу,
Да хаванак грыбных.
Лісьця жоўтую коўдру
Кранаць босай нагой
І грыбны, лясны водар
Зельлем піць ад хвароб...
Ды грыбніц зніклі ніткі,
Знік дубняк малады,
Зніклі ў зменах вялікіх
Грыбазборныя дні.
-11.08.22.
Ды грыбніц зніклі ніткі,
Знік дубняк малады,
Зніклі ў зменах вялікіх
Грыбазборныя дні.
-11.08.22.
Свидетельство о публикации №122103001800