Свет пачуцця

Няма калі нам небам любавацца,
Ў цішы паслухаць  песні  жаўрукоў,
Пшанічным  водарам у полі наталяцца,
На досвітку пагаманіць з ракой.

Рамонкі ды валошкі  ўплясці  ў косы,
На перагонкі з ветрам "паляцець",
Прайсціся басанож па зорных росах,
Пад  шум лістоты ў лесе песні пець.

Згубілі дзесці дабрыню, каханне,
Бяда чужая не кранае нас.
На сэрцы сум, туга, разчараванне,
Свет шчасця,  радасці ў душы пагас.

Спяшаемся не заўважаючы святога,
Няма сумлення,а хлусня часцей.
Зірнем давайце ў неба,ў вочы Бога,
Які там сум, трывога за людей.

Бог любиць нас, гатовы грэх прабачыць,
Ён даў нам усё патрэбнае душы.
Чаму цяпер жывем зусім інакшай,
Пакаяцца нам трэба, не грашыць.

Апанавалі хвалі інтарнэту,
Камп’ютар, телефон, айфон, планшэт.
Не супраць я!!! Хай развіваецца  планета.
Ды не губляйма людзі Божый след!


Рецензии