Не пазавеш
Магчыма толькі ў самоце
Да скроней рукі паднясеш,
І сціхне вецер ў чароце.
Але — і ўсё.
Нічога не ўзгадаеш.
Не кінеш позірк у вакно.
Мяне ў цемры не пазнаеш.
Прывідам стаў я. І даўно.
Але — паклікала б... тады што?
Ці змог бы я адсюль вярнуцца?
І сэрцам сэрца дакрануцца
Твайго.
Нібыта б я забыў што...
Не ведаю...
Стаміўся вецер.
Ў люстэрка вод чарот глядзіць,
І ў тваім зорачным партрэце
Усмешка ціха зіхаціць.
Мяне ты болей не паклічаш...
Свидетельство о публикации №122102900655