Бясцэнны скарб
Дзе прыгожа пяюць салаўі,
Заснавалася Моталь-мястэчка
На раздоллі палескай зямлі.
З тых часоў засталося паданне,
Што Матыль збудаваў тут карчму.
На гандлёвых шляхах скрыжаванні –
Ад Галіцкай Русі на Літву.
Рэчка, лес ды крынічанькі ў лузе –
Месца годным было для жылля.
І аселі тут першыя людзі.
Назва вёскі пайшла з Матыля.
Праляцелі гады і стагоддзі –
Бласлаўлёныя Богам вякі –
Патанае ў красе-прыгажосці,
Расце Моталь уздоўж і ўшыркі.
Лічаць вёску душою Палесся,
Тут заўсёды багата гасцей.
Пра жыццё старажылаў, іх песні
Вам раскажа мясцовы музей.
З хлебам-соллю гасцей тут сустрэнуць –
На льняным ручніку паднясуць,
Адшукаюць вам словы-праменні,
Тон бяседзе ўраз зададуць.
У кожнай зале – здабыткі эпохі
Старадаўніх ужыткаў-прылад.
Экспанаты раскажуць патроху
Пра народны вясковы абрад.
Панарама, дзе колішні Моталь
Амываецца плынню ракі.
У інтэр’еры пакажуць з ахвотай
Хатку, што збераглі праз вякі.
Непаўторную ў дар фотатэку
Перадаў нам Мінюк Аляксей,
Дзе жыццё маталянаў з паўвеку
Праглядае праз тоўшчу падзей.
Як лён рвалі ды пралі кудзелі,
Малацілі снапы на таках,
Ткалі кросны і шылі адзенне –
Не было супакою рукам.
Вечарамі прыгожа спявалі –
Замілуешся спевам жанчын!
А якія вяселлі спраўлялі
Пакаленням на добры ўспамін!
На вяселле пяклі караваі –
Той абрад не забыты і ў нас.
Мы вясельныя песні спяваем,
Што спявалі бабулі ў свой час.
Выпякаем і шышкі мучныя,
Убіраем у кветкі, авёс:
Каб век доўгі жылі маладыя,
Каб Гасподзь ашчаслівіў іх лёс.
Не адвесці вачэй ад абрусаў,
Ад сурвэтак, льняных ручнікоў,
Дзе арнамент – узор беларусаў –
Незабытая творчасць вякоў.
А якая ў музеі шматлікасць
Экспанатаў, калекцый, выстаў!
“Скарб сабраны бясцэнны, вялікі”, –
Скажа той, хто сюды завітаў.
Гаварыць можна доўга і ладна,
Ды ўбачыць – усё ж такі лепш.
Завітайце ў музей неадкладна,
Варты вашай увагі аб’ект.
Свидетельство о публикации №122102903480