Душы цудоуныя iмгненнi
І думкі зноўку ў высі ўзняліся –
Лаві душы цудоўныя імгненні,
За поспех нізка Музе пакланіся.
Бо без яе не пабягуць радочкі
І думкі не захочуць акрыляцца.
Бывае, прыйдзе Муза позняй ночкай,
Прагоніць сон і кліча падымацца.
Я на яе за гэта не крыўдую,
Прашу дзяліцца мудрасцю сваёю,
Прымаю, як сяброўку дарагую –
І вершы сэрцам пішуцца, душою…
Свидетельство о публикации №122102903431