Толькi Вам
Я магу любіць вас бясконца,
Я магу любіць вас бясследна,
Назірая за кожным рухам,
Калі вы накрываецесь пледам.
Калі вы ўстаяце ранкам,
Ледзь кранаеце вочы рукамі-
Незаўважна і непрыкметна
Вы квітнееце паміж намі.
І няхай толькі я адзіны
Гэты цуд назіраю просты,
Гэты цуд назіраю дзіўны
Нібы зноўку вярталісь вёсны.
У суворай зіме так цяжка,
Гэтак слізка і прыкра ўвосень,
Не паможа ад суму й бражка,
Калі змрок па дарогах возяць...
Але ваша прысутнасць можа,
Бо і ззяе і нават грэе,
Гэтак толькі адзінкі могуць-
У каго душа не старэе,
У каго не грубее сэрца,
У каго не грубеюць пальцы,
Дакранаясь да сэрца целам,
У абдымках тваіх распасцісь
На малекулы і часцінкі,
На танюткія ніці лёсу,
Каб нанова саткаць хусцінку,
Што мяне не аддасць марозу.
Свидетельство о публикации №122102903171