Куды сьвет гэты рушыць...
Куды сьвет гэты рушыць,
Яго хто ганьбой пхне
На полымя, на сьцюжы,
Каб ён гарэў ці мерз.
На камяні-руіны,
На бой ілбом аб лоб,
На помсты яд зьмяіны
Хто пхне бацькоў, сыноў.
Сьвет супакоіць што б
Выйсьцё такое дзе,
Дзе той высокі лоб,
Які яго знайдзе ??
07.10.22.
Свидетельство о публикации №122102701961