Знiкну
Змые дождж лістапада з паверхні мае сляды.
Застанецца адное – нягучнае слова-срэбра,
Быццам адлюстраванне фатальнай маёй бяды.
Знікну я незаўважна, нібыта туман на ранні,
Вецер высушыць слёзы, а сонца прагоніць сум.
Сябар мой, ты дазволь загаіцца душэўнай ране,
Прыкладзі маё слова туды, дзе трапляў бізун.
І няхай ад мяне застанецца адна папера –
Камякі з неразборлівым почыркам змагара,
Форма слова не мае значэння, калі ў ім вера
І надзея, што хутка з плячэй упадзе гара.
25.10.2022
Свидетельство о публикации №122102500642
Василь Гардзиенак 29.10.2022 14:19 Заявить о нарушении