Код Aйчыны

Дзе б ні быў я: у Брэсце, ці ў Роўна --
Паміж намі няма супрацьлегласці.
Я з табой паяднаны духоўна --
Адчуваю цябе на адлегласці.

Код Айчыны пралёг паміж сэрцаў --
Спалучыў іх славянскую моваю,
Што ў жыцці беларускай завецца,
Для пачуццяў тых стала асноваю.

Гэты ключ абуджае ўспаміны,
Ён яднае народ мой з Айчынаю.
Спее восень на гронках каліны,
Пасміхаецца ўсмешкаю шчыраю.

20.10.2022 Заслаўе


Рецензии