Дыханне вечнасцi
Калі маўчыць каханая жанчына,
Калі для вершаў не хапае дня,
І ноч для вечных роздумаў прычына.
У рыфме дня шукаю зноў і зноў
Яе сляды на белым, белым снезе.
І чую верш, які гучыць, бы звон,
Што музыкай застыў у паланэзе.
Пакінуў мне Агінскі вечны сум:
Сваё трызненне, радасць і самоту...
Ці не таму я на руках нясу
Пачуцці да цябе і песень ноты.
Паслухай іх: да сэрца прытулі,
І праз пяшчоту зразумей Радзіму.
Нашчадкі скажуць: мы з табой былі:
Жылі дыханнем вечнасці адзіным.
16.10.2022
Свидетельство о публикации №122102505752