А
Стараўся быць сумленным, верным, шчырым.
Трываў абразы, моцны боль цярпеў,
Калі б не ён, я б не спазнаў Айчыны
І словаў тых, дзе б'ецца дзён жыццё,
Дзе ёсьць любоў і ясны свет кахання,
Якое абуджае пачуццё,
Вяртае нас праз ноч да ззяння рання.
Ты ведаеш, што гэты цёплы верш
Адгоніць ад цябе тугу і смутак.
Ты праўдай беларускаю жывеш
І чэрпаеш яе з працяглых сутак.
Дабранач, дарагая, засынай!
Нам новы дзень падорыць бляск надзеі.
І будзе ў ім вясна і белы май,
Які мы на дваіх з табой падзелім.
Ну, а пакуль -- я мару аб вясне
І часе тым, дзе рэха голас мае.
Няхай вясна вітае нас у сне
І нас дваіх у сне тым абдымае.
15.10.2022. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122102505723