Мы беларусы

Каторы год імжыць дажджом старая восень.
Каторы год страсае медзь сваёй лістоты.
А я жыву ў памеры дзён, нібыта ў прозе:
Пішу радкі, і сярод іх шукаю ноты.

Там грае месяц лістапад маё каханне.
І твой пагляд, які працяў аднойчы сэрца.
Прашу я восень: не сыходзь, не стань адхланнем,
Дазволь мне думкаю сваёй  з табой сагрэцца.

Шапоча думы жоўты клён, шапоча словы...
Альтанка сумная стаіць -- зіму чакае.
У ёй застаўся голас той пяшчотнай мовы,
Што абуджала сэрцаў стук у родным краі.

Былі там разам я і ты. Былі мы разам.
Лілося думак пачуццё у свет вясновы.
Сягоння клён мне паўтарыў твае два сказы.
Яму на іх я адказаў ажно два словы.

У слове першым быў спадзеў, жыла надзея.
А ля другога ты і я сагрэлі вусны.
Прасіў я восень, каб яна ў жыццё глядзела
І паўтарала што мы ёсьць -- мы беларусы.

14.10.2022. Заслаўе


Рецензии