Шыпшынавая восень

Шыпшынавая восень
Зіхцела пры дарозе.
Шыпшынавыя строі
Мае краналі мроі.

Я разам з той шыпшынай
Да неба дакрануўся.
І кроў зайграла ў жылах,
Бы сцяг над Беларуссю.

Чаго маўчыш, дзяўчына,
Свае хаваеш вусны?
Яны цвітуць шыпшынай,
І дыхаюць мне ў вусы?

Нарваў чырвоных ягад --
Скалоў шыпшынай цела.
Ішоў дамоў праз явар,
Каб ты мне ўслед глядзела.

13.10.2019.Заслаўе.


Рецензии