Жывiца думак

Не проста выказаць пачуцці,
Калі яны з вясной квітнеюць.
А той, хто здолее пачуць іх --
Даўно жывое слова спеліць.

Ёсць у душы жывіца думак,
Што роднай моваю завецца.
Яна -- для нацыі ратунак
І для майго з Айчынай сэрца.

Краніся думкай роднай мовы --
Яна цябе пакліча следам
У Храм святы, прыгожы, новы,
Каб ты пяшчоту гукаў зведаў.

У мове нашай ёсьць малітва,
Што сэрцы нацыі яднае.
Яна -- заступніца ў час бітваў,
Як Багародзіца святая.

Пакліч яе душэўна, шчыра --
Малітва ў небе адзавецца
І паляціць па-над Айчынай
На крыллях дзён, што грэюць сэрца.

21.10.2019. Заслауе


Рецензии