***
Расквітнела ў пачуццях, бы сад?
Мае думкі каханнем стрыножаны --
Нельга ўперад ім, нельга назад.
Пакідаю сляды свае ў вечнасці,
Сваю долю ў нядолі кляну.
Ты і я -- гэта лёсу пагрэшнасці --
Іх сам Бог сваім зрокам крануў.
Усміхніся! Твой шлях -- гэта радасці.
Іх так многа ў жыцці. Ты -- шукай!
Я да іх сёння, мілая, рады йсці,
Ды любоў мая зведала край.
На тым краі ёсць рыфмы жаданыя.
Я знайшоў іх, каб светлы твой лёс
Не стрыножылі ночы, каханая,
Не крануў твае вусны мароз.
21.10 2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122102505634