Вера зямлi

Маўчанне не лечыць --
Яно вырывае язык
І гострыць у думках старую, забытую дзіду.
Яно памнажае ў баі нашы думкі ў разы,
Будуе з тых думак свабодных надзей піраміду.

Цаглінкамі словаў узнімецца вера зямлі,
Якая маўчала, расла і складала малітвы.
З маўчання мы мудрасць жыцця для Айчыны ўзялі.
Мы з ім не прайграем апошняй, жыццёвае  бітвы.

Бо той, хто маўчаў, гучна выгукне слова: рубон!
І гостраю дзідай праколе варожае сэрца.
Маўчанне народа -- не ёсьць для народа закон --
Маўчанне шукае свабоды і сымбалю сэнсу.

22.10.2022. Заслаўе


Рецензии