Я цябе прывяду
У квітнеючы сад,
Дзе на крыллях чмяля
выспявае пяшчота.
Дзе на сцежцы вясны
няма шляху назад,
Дзе салоўка пяе
Песню краю па нотах.
Прыпеў:
Там мая Беларусь
І Палесся лугі,
І пушчанскі матыў,
Што дадому нас кліча.
Ёсьць там продкаў напеў:
Той матыў дарагі,
Што яднае зямлю
З песняй вольнаю знічак.
Я цябе папрашу:
Будзь маёю навек.
Хай усмешка твая
Расквітнее, бы ружа.
І пакліча дваіх
Да азёраў і рэк,
Дзе начэй нашых сад
Закахацца ў нас здужаў.
Прыпеў:
Там мая Беларусь
І Палесся лугі,
І пушчанскі матыў,
Што дадому нас кліча.
Ёсьць там продкаў напеў:
Той матыў дарагі,
Што яднае зямлю
З песняй вольнаю знічак.
22.10.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122102505608