Каханне

Каханне -- гэта сэрцаў грук
І адчуванне зорак.
У ім цяпло ідзе ад рук,
Што расхінаюць  морак.

Каханне -- думак хараство,
Што нам пасланы Богам.
У ім --:палёт, парыў, прастор
І для дваіх дарога.

Па ёй я здолеў перайсці
Праз акіян бязмежны,
Каб быць з каханай па-жыцці
І будаваць ёй вежы.

Каханне -- замак для дваіх.
Яго не ўзяць прыступам.
Загіне вораг у баі,
Не дасягне прыступак.

Ёсць у вачах тваіх агонь,
Што сагравае веру.
Каханне мне дапамагло
Спазнаць пяшчоты неруш.

23.10.2022. Заслаўе


Рецензии