Не маучы
Накрывае святло тваіх думак,
Патаемна капаецца ў рэчах,
І жыццё тваё складвае ў клумак.
Не маўчы! -- Бо маўчанне -- трывога:
Боль душы, што выпальвае словы.
Мова людзям даецца ад Бога --
Нельга ім адракацца ад мовы.
І святар у царкве, і чыноўнік --
Абавязаны ведаць пра гэта.
І гартаць мовы роднае слоўнік,
І чытаць беларускіх паэтаў.
Толькі так мы адужаем цемру,
Што ахутала нас, падманула...
Покуль я слову роднаму веру --
Не збярэ яна мову ў свой клумак.
24.10.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122102505568