А
Каханне да цябе таму прычына.
Працяла сваім позіркам мне сэрца
Зямлі найпрыгажэйшая жанчына.
З паглядам гэтым мне тварыць да скону:
Шукаць сябе і жыць у новым вершы,
Што шлях зямны дыханнем дзён паскорыў,
Як паскараў каня пад спорай вершнік.
І ноч і дзень -- трымаю думак лейцы.
І ад Заслаўя ў горад Брэст спяшаю.
Я разам з ёй паеду хутка ў Лейпцыг,
Ну, а пакуль -- нам добра і ў Варшаве.
Яе радкі -- пад коламі дарога.
Паэт з паэткай мераюць адлегласць.
Не чуецца на шляху тым трывога --
Яна і я -- прамая супрацьлегласць.
24.10.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122102505562