Люблю Радзiму родную

Толькі я падыйду да граніцы,
Сэрцу лёгка, віруе душа.
Духмяны водар паветра і чысты,
Як сама мая маці зямля.
 
На вялізных блакітных прасторах,
Нібы у  хвалях расце даўгунец.
Еле чутны ўлоўлены шорах,
Выдае свой бубеньчык- званец.

Каласы збажыны роднай нівы,
З васількамі як вочы мае.
Прытулюся да роднай Радзімы,
Як  матуля туліла мяне.

Большай радасці не адчуваю,
Я Радзімай сваёй даражу.
І раскінуўшы рукі гукаю,
Я ж цябе вельмі моцна люблю!

І ў цяжкія долі хвіліны,
Мару я пра цябе Беларусь.
Не знайсці для сябе мне краіны,
Ты ж кахай і мяне хоць чуць-чуць.

25.10.2022г.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →