Паэту Анатолю Вялюгiну
Ён сын яе палёў, лугоў, азёраў,
Крыніц і ясных, сонечных прастораў,
Шляхоў, што ў далі светлыя вялі.
Паэт лавіў жыцця няспынны рух,
Знаходзіў у ім і радасць, і натхненне.
І адчуваў у душы задавальненне,
І ведаў, што не згасне веры дух.
Радкамі вершаў нёс дабро ў свет,
Любіў і шанаваў сваю Радзіму.
І жыў заўсёды з ёй жыццём адзіным,
Каб на зямлі пакінуць добры след.
Свидетельство о публикации №122102501891