Нагбом

Гэта пакоі нашага гнёздайка:
Глухая пустэльня, зямля спаранёная,
Разьбіты збанок, сутарэньне, здранцьвеньне,
Тугою і шчасьцем ральлё ўзбаранёнае —
Не хата, а вырай,
Не пекла, а склеп.

Паціснулі шафу паперы і аркушы,
на ложачку — трунак, на лыжцы — труна.

Я п'ю за здароўе
з атручанай чашы,
Нагбом за каханьне
са збана бяз дна.


Рецензии