Час смутку
Цяжарам гнуць i давяць плечы.
Гуляе вецер сваявольны,
Настырна задувае свечкi…
Каварства хiтраю гадзюкай
Вiецца, ў душы запаўзае…
Запрыскала слюной атрутнай –
Не цвялiць нас журба чужая…
Як вулканiчная лавiна
Паўзе бяда па белым Свеце.
Знай, наблiжаецца гадзiна,
Каб родны дом твой запрымецiць…
Саманадзейнасць схлыне з хмелем,
Нага над безданню павiсла.
Фiнал прыйшоў твайго вяселля –
Гудзе паветра, вецер свiшча.
У роднай хаце звiняць шыбы,
Падлога - дыба, ўсё асела.
Балюча ўспомнiм свае хiбы –
Калi чужое не балела…
Свидетельство о публикации №122102305786