Святло i цемра
Спакон вякоў аб iх вядуцца споры.
Спляценнем хiтрым путае сляды
Мiр зла. Хавае твар ў хлуслiвым моры.
Смалiсты вылiваецца паток,
Святло муцiцца ў павуцiне вязкай.
Успомнiць трэба нам з жыцця урок,
Перачытаць свайго дзяцiнства казкi.
Хавалi твар Пачвара i Кашчэй,
З адкрытаю душой - Iван-Царэвiч.
Пара падумаць, змыць туман з вачэй,
За розум ухапiцца ды паверыць.
Зняць пацiну хлуслiвую з святла,
Каб не раз`ела спяшчым нашы душы,
Хлуснёю спапялiла iх датла,
Начамi сон кашмарны не замучыў.
Свидетельство о публикации №122102103652