Светлая вера

Магутны наш Божа, ад суму-маркоты
На грэшнай зямельцы ўратуй! –
Мы молімся ў храме з любоўю, з пяшчотай
За шчасце дзяцей і матуль.

Мы Троіцу просім і Маці Святую
Нам душы сагрэць, акрыліць. 
Святар настаўляе на сцежку прамую,
Евангеллем вучыць нас жыць.

Як толькі званар дакранецца да звонаў –
Ляціць перазвон да нябёс,    
І поўніцца ўся ім прастора Гаподня,
І чуе малітвы Хрыстос.

Малітвы натоляць усіх чысцінёю,
Запаляць у сэрцах  святло,
Сагрэюць нам душы святою любоўю,
Навучаць не помсціць за зло.

І сёння, і заўтра мы будзем маліцца
Прад вобразам светлым Тваім,
З надзеяй і верай трохперсцем хрысціцца,
І кленчыць прад Лікам Святым.

Яшчэ на крыжы Ты прабачыў зладзеям
Ім літасці ў Бога прасіў.
Пакінуў нам Вечнасці светлай надзею 
І веру ў жыццё ўваскрасіў.


Рецензии