Звон царкоуны льецца у паднябессе
І… усміхнецца сонейкам Палессю,
Зноў цішыню вітае ў светлы ранак
Царкоўны звон, што льецца ў паднябессе.
Душу кранае святасцю прарочай,
Заве найшчыра памаліцца ў храме…
Да абразоў з мальбой узводзім вочы,
З надзеяй просім загаіць нам раны.
Прабач грахі, Усемагутны Божа,
Благаславі, дай веры і спакою,
Дай сілы крыж данесці свой прыгожа,
У радасці і ў горы быць з Табою.
Ляцяць малітвы нашыя да Бога,
І звон царкоўны іх благаслаўляе.
Святар нас крыжам хрысціць і ў дарогу
Ахоўніка Анёла ўсім жадае...
Свидетельство о публикации №122102001462