Родныя берагi

Як бы ноч не ткала чорныя сурвэткi,
Зорачкi свiдруюць цемень прамяньком.
Нiжуць неба, чарнату i бездань, з мэтай
Сэрцы варажыць нам, растапiўшы ком…

Што дзянькi наступяць, нам даюць надзею,
Каб залiць прасторы зыркiм аганьком.
Вырвуцца праросткi, што за мiр хварэюць,
Сонца  дзiўным промнем загляне у дом…

Нам бы ўшанаваць i не згубiць, мажлiва,
Свой крышталiк лёсу, мар сваiх дзядоў,
Каб квiтнела мова, як у летку нiва,
Птушачкi шукалi родных берагоў.


Рецензии