На ростанях Любовi - 17 -

Не буду недавяркам. Каб кахаць.
Хай бляскам гучна прамалоціць столі!..
Пакліча ростань: тупаю - на полі.
Неспадзяванае выйду сустракаць!..
       Хай думка тчэ яе сутонне
       Вясной; жывы заснегавелым днём;
       Пачуцці, крохкія мае, не сном;
       Не патанае думка, - што ўтоне?!
Лёс ява кліча насланнём? -
Мяне навекі ты заваражыла...
Мая душа тваю разварушыла -
Ток непадробны атачыў цяплом...
       І хараством. І лірыкі слязой.
       Так пранікнёна, голасна вянчала
       Імжа натоўп: абачліва крычала
       Ля прорвы дзён, адзначаных красой!..
О ты, шуганне чысціні!
О келіх ты, не дзеля смагі!
Ты вынаходніцтва! чыннікі адвагі!
Вясёлка - ты, - жыццёвай грукатні...
       Каханая! невуцтвам - не кахаць.
       Не загубіць шчасце нас ніколі.
       Я дбаў, любіў, цярпеў паволі. -
       Паэзію зімой вясніў. Адбудаваць!..


Рецензии