На ростанях Любовi - 16 -
На думцы зерне першацвету.
Падмайстраваць сваю планету
Чуццём; глыбей палаць, а не курэць...
Ястраб я выслоўеў вышыні.
Суквеццем голас, што квеціць шчокі.
Не засцілі нічым яго аблокі.
Нудот не стурбавалі сляпыя дні.
Пераствараймася ж!.. На тым любоў!
На непадробным тэмбры нот! гучанні!
На райскім нашым, трапяткім маўчанні!
Мы згадак вартыя не гарбароў...
Плыты уплаткавалі кожны крок.
Паразуменне сэрца ўтрымала.
Каб жыць, любоў не пакідала
Прастор стагоддзя; хваля і ставок -
Ушыркі завостраны: аднаўляюць боль?
Мноства сэрцаў слоў нашых чакалі.
І душы голасна крычалі.
Ярму рабоў заспяваць: "Кароль!"
...Някідкі лістапад. Шал кроз.
Трымцiць сутонне. Хмарнасць спадзяванне.
Пых ветрагону! - няўжо каханне?!
Анёл імчыць бялюткі з белых бяроз...
Свидетельство о публикации №122101903962